Чжаа І | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1727[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1814[1][2][…] |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык |
Мова твораў | вэньянь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чжаа І (кіт. трад. 趙翼, спр. 赵翼; 1727—1814) — кітайскі паэт, тэарэтык літаратуры, гісторык, дзяржаўны служачы часоў імперыі Цын.
Паходзіў з купецкай сям’і. Нарадзіліся ў павеце Уцзін. У юнацтве выявіў талент да навучання. У 1741 годзе страціў бацьку. Пасля некалькіх няўдалых спроб у 1750 годзе паспяхова здаў правінцыйны экзамен, а ў 1761 годзе -імператарскі, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Пасля гэтага яго вызначылі на дзяржаўную службу. У 1766 годзе ён займаў пасаду інспектара ў прэфектурах Гуансі, потым у Гуанчжоу, Гуйчжоу.
У 1772 годзе ў сувязі з хваробай маці сыходзіць у адстаўку. Праз некалькі гадоў вяртаецца на службу. У 1787 годзе прызначаецца памочнікам губернатара Тайваня. У 1812 годзе ў сувязі з хваробай канчаткова пакідае службу. У 1814 годзе памірае.
У спадчыне шмат твораў, сярод якіх — «Разважанні аб паэзіі», «Храналогія жыцця Лу Ю», паэта XII стагоддзя, гістарычныя працы «Заўвагі да дваццаці двух дынастыйных гісторый».
Лічачы, што развіццё літаратуры звязана з развіццём грамадства, Чжаа І ставіў сучасныя яму творы вышэй старажытных. Вершы танскіх паэтаў Лі Бо і Ду Фу, пісаў ён, прыгожыя, але цяпер яны не могуць выглядаць такімі свежымі і новымі, як падчас іх стварэння, таму няма чаго ім пераймаць.
Падзяляючы погляды свайго сябра Юань Мэя на паэзію як на сродак выказвання індывідуальных пачуццяў і думак, Чжаа І стварыў мноства выдатных вершаў, якія перадалі дух часу — «Чытаю кнігі», «Жыву, свабодны ад спраў» і да таго падобнае. У шэрагу яго вершаў гучыць спачуванне сялянам, насмешкі над чыноўнікамі, сатыра на педантаў — канфуцыянцаў і ілжэвучоных.