Чон Сон | |
---|---|
Дата нараджэння | 1676[1][2][…] |
Дата смерці | 1759[1][2][…] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чон Сон, таксама няправільна Джонг Сон (кар.: 정선, 1676—1759) — карэйскі мастак-пейзажыст.
Чон Сон быў вядомым карэйскім мастаком — адным з нямногіх з іх, хто адмовіўся ад канонаў традыцыйнага і для Карэі кітайскага стылю жывапісу. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Чон Сон часта пакідаў сваю мастацкую майстэрню і маляваў усё, што вакол прыцягвала яго ўвагу. Такую манеру творчасці ў Чон Сона перанялі і атрымалі ў спадчыну цэлыя пакаленні карэйскіх жывапісцаў, якія працавалі пазней у эпоху дынастыі Часон.
Чон Сон паходзіў з беднай сям’і чыноўнікаў (янбан)[3]. Талент яго быў адкрыты і высока ацэнены суседзямі, якія належалі да арыстакратычнага роду і прадставілі Чон Сона да каралеўскага двара, дзе ён атрымаў афіцыйнае месца прыдворнага мастака. Большую частку свайго жыцця ён правёў у сталіцы Карэі, Сеуле. Пра мастака паведамляецца, што ён маляваў кожны дзень, аж да глыбокай старасці. Хоць яго працы афіцыйна адносяць да так званай Паўднёвай школы, Чон Сон здолеў з часам стварыць свой уласны, асаблівы мастацкі стыль — асобнымі, рэзкімі мазкамі пэндзля ён накладваў паралельнымі лініямі выразныя контуры адлюстроўванага.
Адным з вучняў Чо Сона быў Сім Са Джон[4].