Чылер Ільхан | |
---|---|
турэцк.: Çiler İlhan | |
Імя пры нараджэнні | турэцк.: Çiler İlhan[3] |
Род дзейнасці | пісьменніца, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, журналістка, перакладчыца, эсэістка, раманіст, навэліст |
Дата нараджэння | 1972[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | cilerilhan.com (англ.) (тур.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чылер Ільхан (турэцк.: Çiler İlhan; нар. 1972, Дэнізлі, Турцыя) — турэцкая пісьменніца, перакладчыца, журналістка і праваабаронца. Лаўрэат Прэміі Еўрапейскага Саюза па літаратуры 2011 года. Аўтар трох кніг. Яе кнігі выдадзеныя больш чым у 20 краінах свету.
Чылер Ільхан нарадзілася ў 1972 годзе ў Дэнізлі, вырасла ў Ізміры[4].
У 1979—1983 гадах вучылася ў пачатковай школе Дэнізлі Меркезефендзі. Затым з 1983 па 1990 год была студэнткай ізмірскага прыватнага каледжа[4].
Вывучала міжнародныя адносіны і паліталогію ў Басфорскім універсітэце. Скончыла школу гасцінічнага менеджменту Glion Hotel School ў Швейцарыі[4].
У розны час працавала кіраўніком па сувязях з грамадскасцю ў гатэлі Стамбула, пісьменнікам, рэдактарам, перакладчыкам і літаратурным крытыкам[4].
З 2017 года яна жыве ў Нідэрландах[5]. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса Condé Nast Traveller Türkiye[4].
З’яўляецца членам турэцкага і галандскага ПЭН-клубаў. Яна вядзе вялікую грамадскую працу як праваабаронца. Выступае за свабоду слова, Правы чалавека і правы жанчын у Турцыі. Змагаецца супраць хатняга гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын у Турцыі[6].
Пачала пісаць свае першыя вершы ва ўзросце 10 гадоў. Падчас навучання ў каледжы напісала свае першыя дзённікі і тэатральныя п’есы[4].
Яе літаратурны талент найбольш выявіўся падчас вучобы ў Басфорскім універсітэце, дзе па яе словах, яна пачала пісаць апавяданні «свядома» сваімі словамі[4].
У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду «За выбітны аповяд» моладзевай прэміі Яшара Набі[4].
Яе апавяданні, эсэ, рэцэнзіі на кнігі, артыкулы пра падарожжы і пераклады на турэцкую мову былі апублікаваны ў розных часопісах і газетах[7].
У 2011 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Еўрапейскага Саюза ў галіне літаратуры за зборнік апавяданняў «Выгнанне». Кніга была выдадзена больш чым у 20 краінах, уключаючы Вялікабрытанію, Італію, Францыю, Нідэрланды і Мексіку[4]. Таксама зборнік «Выгнанне» увайшоў шорт-ліст літаратурнай прэміі Prix Du Livre Lorientales 2017[8].
Унесла свой уклад у больш чым 15 нацыянальных і міжнародных анталогій[8].
У 2005 годзе ў зборніку «1002 начныя казкі» было апублікавана апавяданне «Вульгата» («Vulgata»)[7].