Чэрчыль (танк)

Чэрчыль
Churchill VII
Churchill VII
Infantry Tank Mk IV, Churchill I
Класіфікацыя Цяжкі пяхотны танк
Баявая маса, т 37,9
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 5
Гісторыя
Распрацоўнік Harland and Wolff[d] і Vauxhall[d]
Вытворца Vauxhall[d], Gloucester Railway Carriage and Wagon Company[d], Newton Chambers[d] і Dennis Specialist Vehicles[d]
Гады распрацоўкі 19401941
Гады вытворчасці 19411945
Гады эксплуатацыі 19411969
Колькасць выпушчаных, шт. 5 640
Асноўныя аператары Вялікабрытанія Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Габарыты
Даўжыня, мм 7442
Шырыня, мм 3251
Вышыня, мм 2450
Дарожны прасвет, мм 530
Браніраванне
Тып брані стальная катаная і адліваная гамагенная
Лоб корпуса (верх), мм/град. 102 / 0°
Лоб корпуса (сярэдзіна), мм/град. 57
Лоб корпуса (ніз), мм/град. 102
Борт корпуса, мм/град. 76 / 0°
Кармы корпуса (верх), мм/град. 64 / 0°
Кармы корпуса (ніз), мм/град. 19
Дах корпуса, мм 16—19
Лоб вежы, мм/град. 88 / 0°
Борт вежы, мм/град. 76 / 0°
Дах вежы, мм 20
Узбраенне
Калібр і марка гарматы у розных мадыфікацыях сустракаліся: 40-мм QF 2 pounder і 76-мм Howitzer OQF Mk I у ранніх версіях, а ў пазнейшых версіях сустракаліся такія варыянты: 57-мм QF 6 pounder Mk III або Mk V, ці 76-мм гармата M3, ці 95-мм гаўбіца, ці 75-мм OQF Mk V
Тып гарматы наразная ці наразная гаўбіца
Даўжыня ствала, калібраў 50 для 57-мм QF 6 pounder Mk V
Боекамплект гарматы 150 х 40-мм, 58 х 76-мм
Прыцэлы тэлескапічны № 24B Mk.I
Рухомасць
Тып рухавіка гарызантальна-апазітны 12-цыліндравы карбюратарны вадкаснага ахаладжэння
Тып падвескі індывідуальная, на вертыкальных спружынах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mk IV «Чэрчыль» (англ.: Mk IV, Churchill (A22)) — пяхотны танк войска Вялікабрытаніі перыяду Другой сусветнай вайны, па масе адносячыйся да цяжкіх танкаў. Пастаўляўся ў СССР па праграме ленд-лізу. Спраектаваны ў 1939—1940 гадах, серыйна вырабляўся з 1941 па 1945 год і стаў адным з найбольш шматлікіх брытанскіх танкаў Другой сусветнай. Як і іншыя англійскія пяхотныя танкі, «Чэрчыль» адрозніваўся састарэлай канструкцыяй, слабым узбраеннем і вельмі нізкай рухомасцю, але вельмі тоўстая для свайго часу бранёй (101 мм, пазней даведзена да 152 мм) дазволіла яму адносна паспяхова ваяваць да самога 1945 года. Пасля канчатку Другой сусветнай, «Чэрчыль» неўзабаве быў зняты з узбраення да канца 1940-х гадоў, але некаторая колькасць вагнямётнага варыянту гэтых танкаў яшчэ прыняла ўдзел у Карэйскай вайне.

Першапачаткова распрацаваны перад раптоўным пачаткам Другой Сусветнай вайной танк A20 (згодна пазначэння генеральнага штаба) павінен быў быць заменай для састарэлых танкаў пяхоты Matilda II і Valentine. У адпаведнасці з брытанскай дактрынай танка пяхоты і заснаваны на чаканых запатрабаваннях траншэйнай вайны (па прыкладу Першай сусветнай вайны), танк быў абавязаны быць здольным да знішчэння перашкод пяхоты, такіх як калючы дрот, і мець магчымасць да нападу на нерухомыя варожыя абарончыя пабудовы; у гэтых мэтах, вялікай хуткасці і цяжкага ўзбраення не патрабавалася.

Танк павінен быў быць узброены хуткастрэльнай гарматай. Танк меў баявую вежу ад Мацільды і рухавіка ад танка Covenanter. Вежка з 60 мм брані павінна была абараніць ад нямецкіх 37-мілімятровых гармат. Праектаванне і будаўніцтва дэталей A20 было дадзена Белфасцкай будаўнічай верфі Harland and Wolff, на якой вырабілі чатыры танка А20 да чэрвеня 1940 года. Падчас будаўнічага перыяду ўзбраенне было перагледжана, першапачатковая французская 75-мілімятровая гармата заменена на 3-цалевую гаўбіцу.

Пасля таго як Францыя была захоплена сцэнарый траншэйнай вайны ў Паўночнай Еўропе стаў немагчымы, і дызайн танка быў перагледжаны згодна з вынікамі баёў у Польшчы і Францыі. Гэтыя новыя тэхнічныя патрабаванні, для новага праекту A22 ці Пяхотнага танка Марк IV, былі перададзены аўтамабіля будаўнічай фірме Vauxhall ў чэрвені 1940.

У сувязі з нямецкім уварваннем, і тым што Злучаным Каралеўствам пад час эвакуацыі войскаў з Францыі была страчана большасць ваенных транспартных сродкаў, Ваеннае міністэрства вызначыла, што A22 павінен быў увайсці ў вытворчасць на працягу года. Да ліпеня 1940 года дызайн быў завершаны, і да снежня таго года былі скончаны першыя дасведчаныя ўзоры танка; у чэрвені 1941 (амаль праз год як і было вызначана) першыя танкі А22 пачалі схадзіць з канвеера.

Аднак паспешнае стварэнне новага танка прайшло не так добра як жадалася, асабліва гэта адбілася на тым што танк прынялі не паспеўшы добра выпрабаваць. Найбольш відавочнаым недахопам было тое, што рухавік Чэрчыля быў недастаткова ненадзейная, а таксама было цяжка атрымаць доступ для яго абслугоўвання. Іншым сур’ёзным недахопам было слабое ўзбраенне танка, 40 мм гармата, якая была ўдасканалена за кошт дадання 3-цалевай (76-мм) гаўбіцы QF 3 ў корпусе, аднак падчас марскога дэсанту на порт Дыеп(першага баявога ўжывання танка) у жніўні 1942 года, гэтыя недахопы адразу праявілі сябе.

Было прынята рашэнне аб замены гарматы на QF 6 pounder для мадэфікацыі Mark IV, але вытворчасць танкаў Чэрчыль з-за дрэннай працы і правалу пад Дыепам апынулася пад пагрозай. Вытворчасць Чэрчыляў была амаль спынена (на карысць больш хуткага Cromwell), і калі б не поспех Mark III на другой бітве пры Эль-Аламейне ў кастрычніку 1942 года то мадэфікацыя Mark IV так бы і не была б створана.

На Mark IV разам з гарматай QF 6 pounder таксама была ўсталявана новая баявая вежа.

Другое значнае паляпшэнне ў дызайне Чэрчыля было стварэнне мадэфікацыі Mark VII, які ўпершыню быў скарыстаны пад час высадкі ў Нармандыі ў 1944 годзе. Mark VII палепшыў і без таго цяжкую браню Чэрчыля. На ім было ўсталявана больш шырэйшае шасі і 75 мм гармата (якія была ўведзена на Mark VI). Гэты варыянт танка (Mark VII ці A22F), служыў далей на працягу ўсёй астатняй вайны і быў у 1945 годзе пераіменаваны ў A42. Чэрчыль быў вядомы сваёй універсальнасцю і выкарыстоўваліся ў шматлікіх роляў спецыяліста.

Апісанне канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

«Чэрчыль» з’яўляўся танкам класічнай кампаноўкі. Маторна-трансьмісійнае аддзяленне размяшчалася ў кармавой частцы танка, баявое аддзяленне знаходзілася ў сярэдняй частцы, а аддзяленне кіравання — у лэбавай. Экіпаж танка складаўся з пяці чалавек: камандзіра танка, наводчыка і зараджалага, якія знаходзіліся ў баявой вежы і механіка-кіроўцы з кулямётчыкам (які на танках мадыфікацыі Mk I выконваў функцыю наводчыка і зараджалага гаўбіцы).

Корпус і браняванне

[правіць | правіць зыходнік]

Баявая вежа «Чэрчыля» — трохмясцовая, шасціграневая, блізкай да прамавугольнай, у плане формы. Канструкцыя вежы змянялася падчас вытворчасці танка : на «Чэрчылях» мадыфікацый Mk I, Mk II, Mk IV, Mk V, Mk VI — суцэльналітая; Mk III — зварная з катаных бранявых пліт; Mk VII і Mk VIII — змешаная, з суцэльналітымі вертыкальнымі сценкамі, да якіх прыварваўся дах з валеных бронелістоў. Вежы танкаў мадыфікацый Mk III і наступных адрозніваліся ад Mk I і Mk II павялічаным памерам (першыя вежы былі круглявай формы, што забяспечвае дастатковую прастору для месцавання адносна невялікай 2-цалевай гарматы), але іх форма і кампаноўка заставаліся нязменнымі.

Лоб, барты і карма вежы — вертыкальныя. Лоб вежы меў таўшчыню ў 102 мм на танках мадыфікацый Mk I — Mk VI і ў 152 мм на Mk VII і Mk VIII. Барты і карма вежы мелі таўшчыню ў, адпаведна, 76 і 95 мм. Дах вежы на танках усіх мадыфікацый меў таўшчыню ў 20 мм. Вежа ўсталявана на падвежавай скрынцы на шарыкавай апоры, кручэнне вежы ажыццяўлялася пры дапамозе электрычнага прывада, энергія для якога паступала ад прыводнага галоўным рухавіком гэнератара. Пры непрацуючым рухавіку, паварот вежы мог ажыццяўляцца ўручную пры дапамозе шрубавога механізму. Вежа мела круцельную падложку, падвешаную да яе. Для пасадкі і высадкі экіпажа служылі два двухстворкавых люка ў даху вежы, асобны для зараджалага на правым боку вежы і для камандзіра і наводчыка — на левым боку. Таксама ў бартах у кармавой частцы танка меліся порты для стральбы з асабістай зброі.

У вежы «Чэрчылей» мадыфікацыі Mk I і ў лэбавай частцы корпуса мадыфікацыі Mk II усталёўвалася 40-мм танкавая гармата QF 2 pounder Mk IX. Даўжыня ствала гарматы складала 52 калібра (2080 мм), пачатковая хуткасць снарадаў розных тыпаў — ад 790 да 850 м/с. Гармата месцавалася на цапфах у спаранай з кулямётам усталёўцы і мела куты вертыкальнага навядзення ад −15 да +20°. Вертыкальнае навядзенне ажыццяўлялася ўручную, пампаваннем гарматы пры дапамозе плечавага ўпора, а гарызантальная — паваротам вежы. Для навядзення гарматы выкарыстоўваўся прыцэл № 30, мелы павелічэнне 1,9х і поле зроку 21°.

Боекамплэкт 40-мм гарматы складаў 150 унітарных стрэлаў, кладка для боекамплекта месцавалася па баках баявога аддзялення. «Чэрчыля», як з 40-мм, так і з 57-мм гарматай забяспечваліся, як правіла, вылучна бранябойнымі снарадамі, аскепкавыя снарады да гэтых гармат выпускаліся з 1942 года, аднак танкі імі амаль не камплектаваліся (у некаторых крыніцах згадваецца, што 40-мм аскепкавыя снарады практычна не выкарыстоўваліся экіпажамі з-за вельмі малога зарада выбуховага рэчыва і, як следства, вельмі нізкай эфектыўнаьсці [1]). У СССР з другой паловы 1942 года выпускаліся аскепкавыя снарады ўласнай распрацоўкі да гарматы QF 2 pounder (па тэхпрацэсе 37-мм зенітных снарадаў), таксама вядома пра выкарыстанне ў СССР з таго ж перыяду 57-мм аскепкавых снарадаў.

Асноўным узбраеннем «Чэрчылей» мадыфікацый Mk III і Mk IV з’яўлялася 57-мм танкавая гармата QF 6 pounder, мадыфікацыі Mk III ці Mk V. Гармата мадыфікацыі Mk III мела даўжыню ствала 43 калібра (2451 мм), а мадыфікацыя Mk V мела даўжыню ствала 50 калібраў (2850 мм) і абсталёўвалася дульным тормазам. Гармата мацавалася на цапфах і наводзілася ў вертыкальнай плоскасці пры дапамозе шрубавога механізму. Куты вертыкальнага навядзення складалі ад −12,5 да +20°. Для навядзення прылады выкарыстоўваўся прыцэл № 39 Mk IIS (павелічэнне 1,9х, поле зроку 21°) з гарматай мадыфікацыі Mk III і прыцэл № 39 Mk IV (павелічэнне 3х, поле зроку 13°) з гарматай мадыфікацыі Mk V. Боекамплект 57-мм гарматы складаў 84 унітарных стрэлу, як правіла толькі з бранябойнымі снарадамі. Боекамплект месцаваўся ў стеллажных кладках, якія знаходзіліся ў лэбавых кутах баявога аддзялення.

«Чэрчылі» мадыфікацый Mk VI і Mk VII у якасці асноўнага ўзбраення атрымалі 75-мм гармату OQF 75 mm, якая мела даўжыню ствала 36,5 калібраў (2737 мм). Балістычна гарматы была ідэнтычна амерыканскай гармаце M3 і выкарыстоўвала той жа асартымент боепрыпасаў. Гармата месцавалася ў аналагічнай QF 6 pounder усталёўцы. Навядзенне ажыццяўлялася пры дапамозе прыцэла № 50х3, мелага павелічэнне 3х і поле зроку 13°. Боекамплект 75-мм гарматы складалі 84 унітарных бранябойных і аскепкава-фугасных стрэлаў, кладка боекамплекта размяшчалася аналагічна танкам з 57-мм гарматай.

Сродкі назірання і сувязі

[правіць | правіць зыходнік]

Для назірання за полем бою, «Чэрчыль» абсталёўваўся перыскапічнымі назіральнымі прыборамі «Вікерс» Mk IV, якія забяспечвалі кругавы агляд. Дзвюма з іх распалагаў механік-кіроўца, яшчэ адным — стралок з курсавога кулямёта/гаўбіцы. Тры гэтых перыскопа размяшчаліся ў лэбавай частцы падвежавага ліста. Яшчэ чатыры месцаваліся ў даху вежы, па адным перыскопу мелі наводчык і зараджалы, а яшчэ два знаходзіліся ў камандзірскай вежцы. Механік-кіроўца таксама меў у сваім распараджэнні круглы назіральны люк у верхняй лэбавай бронепліце, які зачыняўся бранявым вечкам.

Для вонкавай сувязі, танк абсталёўваўся сімплекснай КХ/УКХ-радыёстанцыяй мадэлі № 19, забяспечвалай далёкасць сувязі ў КХ-дыяпазоне да 15 км у тэлефонным і да 32 км — у тэлеграфным рэжыме і ва УКХ-дыяпазоне — да 1 км у тэлефонным рэжыме. Радыёстанцыя месцавалася ў кармавой нішы вежы, абслугоўванне яе ажыццяўляў зараджалы. Для ўнутранай сувязі служыла ўбудаванае ў радыёстанцыю тэлефонная перагаворная прылада на ўсіх пецярых членаў экіпажа.

Рухавік і трансьмісія

[правіць | правіць зыходнік]

На ўсіх мадыфікацыях «Чэрчыля» ўсталёўваўся гарызантальна-апазітны 12-ці цыліндравы чатырохтактны карбюратарны рухавік вадзянога астуджэння мадэлі «Бедфорд» Twin-Six. Маючы працоўны аб’ём у 21 237 см³, гэты рухавік развіваў максімальную магутнасць у 350 к.с.і цяге каля 1300 Н · м пры 2200 аб/хв. Рухавік усталёўваўся ў маторным аддзяленні ўздоўж падоўжнай восі танка. З паліўных бакаў, агульнай ёмістасцю ў 828 літраў, шэсць усталёўваліся ў маторным аддзяленні паабапал рухавіка, а яшчэ адзін, здымны, размяшчаўся знадворку, па-за бранявым корпусам. Два радыятара сістэмы астуджэння рухавіка размяшчаліся па абодвух яго баках. З-за шчыльнай кампаноўкі маторнага аддзялення, паветраныя фільтры рухавіка былі вынесены ў баявое аддзяленне.

Трансьмісія «Чэрчыля» таксама не зведала змен падчас вытворчасці танка. У яе склад уваходзілі:

  • аднадыскавая галоўная фрыкцыённая муфта сухога трэння вытворчасці Borg & Beck, усталяваны на рухавіку;
  • чатыроххуткасная механічная каробка перадач Merrit-Brown H41, аб’яднаная ў агульным корпусе з механізмам заваротку;
  • механізм заваротку, які складаўся з дыферэнцыяла, двух планетарных механізмаў і барабанных тармазоў;
  • барабанныя галоўныя тармазы;
  • планетарныя бартавыя перадачы, што размяшчаліся ўсярэдзіне вядучых колаў.

Кіраванне фрыкцыённай муфтай (фрыкцыёнам), механізмам заваротку і тармазамі ажыццяўлялася пры дапамозе гідраўлічных сэрвапрывадоў.

Дапаўняльна рухавік астуджаўся вентылятарам. Астуджальнае паветра трапляла ў маторны адсек праз рашоткі па баках, праз радыятары і праз маторны адсек (ад вентылятара). Астуджальны вентылятар дзьмуў паветра над каробкай перадач з задняй часткі корпуса. Пры адкрыцці перамычкі паміж баявым і маторным адсекамі гэты паветраны струмень мог быць скарыстаны для выдалення дыму, якія ўтвараўся пры стральбе з гарматы.

Паколькі рухавік Чэрчыля заставалусянязменным то танк станавіўся ўсё павольней з кожнай мадэфікацыяй, дадатковая браня і ўзбраенне прыводзілі да таго што вага павялічылася, у той час Mk I я важыў 39 118 кг і Mk III важыў 39 626 кг, вага Mk VII складала 40 643 кг. Гэта прывяло да зніжэння максімальнай хуткасці танка ад свайго першапачатковага варыянту 26 км/г, да 20,5 км/г.

Хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Хадавая частка з’яўлялася адной з характэрных асаблівасцей «Чэрчыля», на якім гусенічная стужка, для падвышэння праходнасці, была зроблена ахопліваючай увесь корпус танка. З кожнага борта хадавая частка складалася з адзінаццаці здвоеных апорных коўзанак дыяметрам 254 мм, вядучага кола і ляніўца. Падвеска апорных коўзанак — індывідуальная, спружынная. Вось кожнай коўзанкі мацавалася на балансіры, адным сваім канцом шарнірна якія мацаваліся да кранштэйна на корпусе танка, а іншым упіраліся ў замацаваную на кранштэйне спружыну. Першая і апошняя коўзанкі кожнага борта былі падняты з грунта і працавалі толькі пры пераадоленні танкам перашкод, а 2, 9 і 10 апорныя коўзанкі мелі скарочаны ход падвескі і працавалі галоўным чынам пры руху танка на мяккім грунце. Падтрымныя коўзанкі адсутнічалі, замест іх верхняя частка гусеніцы слізгала па адмысловых накіравальных. З-за вялікай колькасці апорных коўзанак, танк можа працягваць рухацца нават пасля страты некаторых з іх.

Гусенічныя стужкі — адліваныя, бязгрэьневыя, цэвачнага зачаплення, шырынёй 356 мм. На «Чэрчылі» ўжываліся гусеніцы двух тыпаў — з 70 тракаў з крокам у 211 мм ці з 72 тракаў з крокам у 202 мм. Роля накіравальных, на танкавых гусеніцах звычайна выконваймую іх грэбнем, тут выконвалі краі гусеніцы, па якіх апорныя коўзанкі каціліся, як па рэйках.

Трэба адзначыць што Чэрчыль досыць добра для танкаў свайго часу мог пераадольваць усялякія перашкоды на сваім шляху.

Танк «Чэрчыль» у камп’ютарных гульнях

[правіць | правіць зыходнік]

Танк «Чэрчыль» можна ўбачыць у наступных камп’ютарных гульнях:

Зноскі

  1. D. Fletcher — The Great Tank Scandal. British Armour in the Second World War
  2. М. Барятинский — Пехотный танк «Черчилль»