Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шалон-ан-Шампань (фр.: Châlons-en-Champagne, былы Шалон-на-Марне[4] фр.: Châlons-sur-Marne; лац.: Durocatalaunum) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).
Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з’яўляўся сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.
Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.
У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.
У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.
Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.