Шалфе́й [ 4] [ 5] , са́львія [ 6] [ 5] (Salvia ) — буйны род кветкавых травяністых раслін і хмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ). Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх частках Старога і Новага Свету .
Шматгадовыя расліны вышынёй 20—130[ 5] см. Лісце простае ці перыстае.
Чашачка званочкавая, трубчаста-званочкавая, канічная або трубчастая, падчас плоданашэння не зменлівая або трохі павялічваецца; верхняя губа трохзубкавая. Вяночак заўсёды двухгубы; верхняя губа шлемападобная, серпападобная або прамая; сярэдняя лопасць ніжняй губы значна буйней бакавых, вельмі рэдка роўная бакавым. Тычынак дзве; слупок ніткападобны; лычык двухлопасцевы.
Арэшкі яйкападобныя, круглявыя або часам амаль трохграневыя, гладкія.
Лекавыя , эфіраалейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[ 5] .
Класіфікацыя відаў шалфея была вельмі заблытанай на працягу многіх гадоў. Налічвалася болей за 2000 таксонаў шалфею. У цяперашні час гэты лік быў скарочаны да 700—900 відаў і падвідаў [ 7] . Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 986 відаў [ 8] .
Некаторыя віды:
Salvia aethiopis L.
Salvia africana L.
Salvia apiana Jeps.
Salvia argentea L.
Salvia aurea L.
Salvia austriaca Jacq. — Шалфей аўстрыйскі
Salvia azurea Lam.
Salvia brachyantha (Bordz. ) Pobed.
Salvia brandegeei Munz
Salvia canariensis L.
Salvia candelabrum Boiss.
Salvia carduacea Benth.
Salvia chamaedryoides Cav.
Salvia clevelandii (A.Gray ) Greene
Salvia coccinea Buc'hoz ex Etl.
Salvia columbariae Benth.
Salvia compar (Wissjul. ) Trautv. ex Sosn.
Salvia daghestanica Sosn.
Salvia deserta Schangin
Salvia divinorum Epling & Jativa — Шалфей вешчуноў
Salvia dominica L.
Salvia dumetorum Andrz. ex Besser
Salvia farinacea Benth.
Salvia forskahlii L.
Salvia glutinosa L. — Шалфей ліпкі
Salvia hispanica L.
Salvia involucrata Cav.
Salvia judaica Boiss.
Salvia jurisicii Kosanin
Salvia lavandulifolia Vahl
Salvia leucophylla Greene
Salvia limbata C.A.Mey.
Salvia mellifera Greene
Salvia microphylla Kunth
Salvia munzii Epling
Salvia nemorosa L. — Шалфей лясны , ці Шалфей дуброўны
Salvia nutans L. — Шалфей паніклы
Salvia officinalis L. typus [ 3] — Шалфей лекавы , ці Шалфей аптэчны , ці Шальва , ці Шальвея , ці Шалфей , ці Дужэц , ці Шалвея , ці Шальвія
Salvia patens Cav.
Salvia plebeia R.Br.
Salvia pratensis L. — Шалфей лугавы , ці Жаўрэц
Salvia reflexa Hornem. — Шалфей адагнуты
Salvia ringens Sm.
Salvia roemeriana Scheele
Salvia sclarea L. — Шалфей мускатны
Salvia spathacea Greene
Salvia spinosa L.
Salvia splendens Sellow ex Schult. — Шалфей цудоўны , ці Сальвія
Salvia sylvestris L.
Salvia syriaca L.
Salvia taraxacifolia Coss. & Bal.
Salvia tesquicola Klokov & Pobed.
Salvia transsylvanica Schur
Salvia uliginosa Benth.
Salvia verbascifolia M.Bieb.
Salvia verbenaca L.
Salvia verticillata L. — Шалфей мутоўчаты , ці Шалфей кальчаковы
Salvia virgata Jacq.
Salvia viridis L.
Salvia macrosiphon Boiss.
Зноскі
Траццякоў Д. І. Шалфей // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2003. — Т. 17. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Кудрашова М. Г. Шалфей // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1986. — С. 366. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
19. Salvia L. — Шалфей // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова . — Мн. : Дизайн Про, 1999. — С. 262, 270—271. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6 .
Победимова Е. Г. Род 1285. Шалфей — Salvia // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова ; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М .—Л. : Издательство Академии Наук СССР , 1954. — Т. XXI. — С. 244—363. — 703 с. — 3 000 экз.
Sage: The Genus Salvia by Spiridon E. Kintzios, CRC Press, 2000. ISBN 978-90-5823-005-8 .
The Gardener’s Guide to Growing Salvias by John Sutton, Timber Press, 1999. ISBN 978-0-88192-474-9 .
The New Book of Salvias by Betsy Clebsch, Timber Press, 2003. ISBN 978-0-88192-560-9 .