Горад
Шамберы
Chambéry
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Шамберы (фр.: Chambéry) — галоўны горад французскага дэпартамента Савоя ў паўднёвых Альпах з насельніцтвам 61.000 жыхароў (2005); ў 9 км на поўдзень ад возера Буржэ, у маляўнічай, акружанай гарамі даліне; універсітэцкі горад; мае ўласны аэрапорт; размешчаны на вышыні 270 м над узроўнем мора. Недалёка ад Шамберы знаходзяцца рэгіянальныя паркі прыроды Масіф дэ Бож (Massif des Bauges) і Ля Шартрэз (La Chartreuse).
Першае паселішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагоддзі Шамберы згадваецца пад імем Camberiacum; ў XII—XIII стагоддзях складае асобнае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, з'яўлялася рэзідэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагоддзях Шамберы неаднаразова быў заняты французскімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Французскай рэспублікі і да 1815 года быў галоўным горадам дэпартамента Манблан. На Венскім кангрэсе Шамберы быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.