Шаміль Басаеў

Шаміль Салманавіч Басаеў
чач.: Баси Салман ВоӀ Шемал
Шаміль Басаеў падчас тэракту ў Будзёнаўску, 19 чэрвеня 1995
Шаміль Басаеў падчас тэракту ў Будзёнаўску, 19 чэрвеня 1995
Дата нараджэння 14 студзеня 1965(1965-01-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 2006(2006-07-10)[3][4][…] (41 год)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
КГНК
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя ЧРІ
Род войскаў Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Гады службы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 19831985
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя 19912006
Званне генерал арміі ЧРІ
генералісімус ЧРІ
(пасмяротна)
падпалкоўнік войскаў КНК
Камандаваў

Атрад «Ваўкі»
(19921993)
Гагрынскі фронт УС Абхазіі
(19921993)
Корпус войскаў КНК
(19921993)
Абхазскі батальён
(1993 — 10 чэрвеня 1995)
Усходні фронт УС ЧРІ
(10 чэрвеня 1995 — красавік 1996)
УС ЧРІ
(красавік — чэрвень 1996)
Цэнтральны фронт УС ЧРІ
(чэрвень — жнівень 1996)
Намеснік галоўнакамандуючага УС ЧРІ
(17 ліпеня 1998 — ?)
ІММБ
(19982006)
Маджлісуль Шура
(19992006)
Рыядус-Саліхійн

(20012006)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаміль Басаеў, Абдалах Шаміль Абу-Ідрыс (14 студзеня 1965, Дышнэ-Ведзяно, Чачэна-Інгушская АССР — 10 ліпеня 2006, Етажава, Інгушэція) — чачэнскі паўстанец, лідар сепаратысцкага руху, адзін з лідараў самаабвешчанай рэспублікі Ічкерыя. Меў званне брыгаднага генерала, пазней генералісімуса (пасмяротна). Удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць расійскай федэральнай улады Расійскай Федэрацыі, арганізаваў дыверсійныя і тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Расіі. Занесены ў спіс тэрарыстаў некалькіх краін, ААН і Еўрапейскага саюза.

Першая чачэнская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

26 лістапада 1994 атрад Ш. Басаева адыграў асноўную ролю ў разгроме рускіх танкавых падраздзяленняў і атрадаў прарасійскай апазіцыі падчас няўдалага штурму Грознага. З лістапада 1994 па сакавік 1995 г. Ш. Басаеў быў адным з кіраўнікоў абароны Грознага. Нягледзячы на адступленне асноўных чачэнскіх сіл у канцы студзеня, атрад Басаева трымаў абарону ў паўднёвым прыгарадзе Грознага Чарнарэчча да пачатку сакавіка. 13 лютага 1995 года прымаў удзел у перамовах з прадстаўнікамі расійскага камандавання ў станіцы Сляпцоўская (Інгушэція). 3 чэрвеня 1995 года ў выніку ракетна-бомбавага ўдару быў знішчаны дом дзядзькі Ш. Басаева Хасмагамеда Басаева, у выніку чаго загінулі 12 сваякоў Ш.Басаева разам з сястрой Зінаідай і 7 дзяцьмі.

14 чэрвень 1995 Шаміль Басаеў на чале атрада колькасцю каля 200 байцоў ажыццявіў захоп бальніцы з закладнікамі ў г. Будзёнаўск Стаўрапольскага края з мэтай прымусіць расійскія ўлады спыніць баявыя дзеянні ў Чачні і пачаць перамовы. Па сцвярджэнні некаторых крыніц, тэракт у Будзёнаўску быў актам помсты за гібель родных Ш. Басаева. З прычыны аперацыі Басаева ў Будзёнаўску загінулі не менш за 128 чалавек.

Пасля тэлефонных перамоў з кіраўніком расійскага ўрада Віктарам Чарнамырдзіным, чачэнскі атрад на чале з Басаевым пакінулі Будзёнаўск. У калоне з сямі аўтобусаў знаходзілася больш за 70 баевікоў і каля 130 закладнікаў з ліку добраахвотнікаў. У адным з аўтобусаў знаходзілася 16 прадстаўнікоў расійскіх СМІ і 9 дэпутатаў Дзярждумы. У 30 км ад г. Маздок калона была заблакавана бронетэхнікай, па загадзе намеснік міністра расійскага МУС Анатоля Кулікова: кіраўніцтва Паўночнай Асеціі адмовілася прапусціць калону праз сваю тэрыторыю, таму ў Чачню калона прыбыла праз Дагестан. У Хасавюрце мясцовыя жыхары арганізавалі байцам Басаева ўрачыстую сустрэчу.

Зноскі