Шандар Чоры | |
---|---|
Sándor Csoóri | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 2016[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Sándor Csoóri[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, эсэіст, палітычны дзеяч |
Гады творчасці | 1953 — цяперашні час |
Жанр | паэма, верш, эсэ |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
прэмія Ацілы Ёжэфа[d] (1954) прэмія Цібара Дэры[d] (1987) прэмія Ацілы Ёжэфа[d] (1970) Radnóti award[d] (1990) |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1990) Prima Primissima[d] (2008) прэмія часопіса «Alföld»[d] (1978) прэмія Гердэра[d] (1981) Вялікая прэмія Кошута[d] (2012) Q1001772? (1989) прэмія часопіса «Alföld»[d] (1990) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ша́ндар Чо́ры (венг.: Sándor Csoóri; 3 лютага 1930, Замай - 12 верасня 2016, Будапешт) — венгерскі паэт, эсэіст, палітычны дзеяч.
У 1950 годзе Чоры атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Рэфарматарскім Епіскапскім калегіуме ў горадзе Папа і пачынае навучанне ў Будапешцкім універсітэце, аднак кідае вучобу з-за хваробы. Ён працуе ў шматлікіх выданнях: 1953—1954 — журнал «Літаратурная газета», 1955—1956 — «Новы гук». З 1956 года Чоры не можа знайсці працу, пакуль у 1960 не становіцца членам рэдкалегіі газеты пры Будапешцкім універсітэце тэхналогіі і эканомікі. У 1960-х — адзін з лідараў інтэлектуальнай і палітычнай апазіцыі афіцыйнаму курсу.
Яго першая паэма пабачыла свет у 1953 годзе і адразу ўсхвалявала паэтычную супольнасць Венгрыі. У ёй адназначна падымалася крытыка эпохі Мацьяша Ракашы, зрынутага СССР старшыні Рады Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ўлада заявіла, што Чоры не з'яўляецца адным з іх прыхільнікаў. Аднак Чоры не саступіўся і напісаў шэраг крытычных нарысаў аб ціску дыктатарскага рэжыму на жыццё чалавека і фарміраванне лёсу простага народа ў рэчышча сацыялістычных пераўтварэнняў. Ён быў пад наглядам спецслужбаў на працягу некалькіх год і не ганараваны ні воднай прэміяй.
На беларускую мову перакладаў Рыгор Барадулін[4].