Шапачка

Шапачка

Verpa bohemica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verpa Sw., 1814


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  44607
EOL  21124
MB  5723

Ша́пачка, Таўкачык[1] (Verpa) — род сумчатых грыбоў-дыскаміцэтаў сямейства гельвелавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — шапачка смаржковая (Verpa bohemica). Трапляецца ў красавіку—чэрвені і верасні ў светлых лісцевых лясах.

Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобная, маршчакаватая, жаўтавата-карычневая, знізу белаватая, на верхавінцы прырослыя да ножкі, краі свабодныя. Мякаць тонкая, воскападобная, з непрыемным пахам. Ножка цыліндрычная, пустая, белая, з лускавінкамі. Споры авальныя, гладкія, жаўтаватыя. Умоўна ядомы грыб.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.