Ша́пачка смаржковая[1] (Verpa bohemica) — від сумчатых грыбоў з роду Шапачка (Verpa) сямейства Смаржковыя (Morchellaceae).
Пладовае цела грыба дасягае вышыні 10 і болей сантыметраў. Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобнай формы, звіліста-складчатая або маршчакаватая, у верхавінцы прырослая да ножкі. Колер шапкі звонку жаўтавата-буры або вохрымта-карычніевы, знізу — белаваты. Краі шапкі свабодныя. Ножка да 14 см у даўжыню і да 2 см у дыяметры, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная каля асновы, пустая, белая, пакрытая дробнымі лускавінкамі. Мякаць тонкая, без асаблівага паху і смаку. Сумкі з двума спорамі. Споры падоўжана-эліптычнай формы, гладкія, жаўтаватыя або бясколерныя.
Грыб распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Сапратроф. Расце паасобку і групамі ў на глебе ў светлых [лісцевых лясах, на ўзлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў красавіку—маі.
Малавядомы ўмоўна-ядомы грыб нізкая якасці. Спажыванне свежага грыба магчыма толькі пасля папярэдняга адварвання са зліццём вады.
Зноскі