Швянцяжарыс

Мястэчка
Швянцяжарыс
літ.: Šventežeris
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Святое Возера
Вышыня цэнтра
174 м
Насельніцтва
295 чалавек (2011)
Часавы пояс
Швянцяжарыс на карце Літвы
Швянцяжарыс (Літва)
Швянцяжарыс

Швя́нцяжарыс[1] (літ.: Šventežeris, традыцыйная беларуская назва — Святое Возера) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Швянцяжарыскай сянюніі. Размешчана на беразе Швянцяжарыскага возера (Святога возера)[lt], за 8 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Святое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1598 годзе ў Святым Возеры збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Святым Возеры было 37 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 271 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 295 чал.
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1882)

Зноскі