Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 снежня 1984[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Ірландыя Англія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол (англ.: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 снежня 1984, Соліхал каля Бірмінгема, Англія) — ірландскі і англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2009—2013). Кар’ера Сент-Леджэра пачалася ў горадзе Пітэрбора. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клубе «Мідлсбра» да свайго пераезду ў стан «Лестэр Сіці» ў 2011 годзе.
Кар’ера Сент-Леджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасля якога ён патрапіў у яе асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клубе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.
У ліпені 2006 года Сент-Леджэр падпісаў кантракт з клубам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар у 225 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
У верасні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлсбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфернае акно[3], але каманды не здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Яго дэбют за «Мідлсбра» адбыўся 15 верасня 2009 года ў матчы супраць «Шэфілд Уэнсдэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасня ў гульні супраць «Ковентры Сіці» (2:2).
3 2011 па 2014 гады з’яўляўся іграком «Лестэр Сіці». 9 мая 2014 года пакінуў клуб пасля таго як скончыўся тэрмін дзеяння кантракта.
27 лістапада 2014 года Сент-Леджэр стаў іграком «Іпсвіч Таўн», падпісаўшы кароткатэрміновы кантракт, але не правёў за клуб ніводнага матча і ўжо ў снежні пакінуў яго.
5 сакавіка 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». Аднак, у жніўні таго ж года кантракт быў разарваны, прычынай стаў пропуск іграком некалькіх дзён трэніровак. Неўзабаве стаў іграком іншага амерыканскага клуба «Каларада Рэпідс». У сезоне 2016 не выступаў, і па яго заканчэнні пакінуў «Каларада Рэпідс».
У кастрычніку 2017 года перайшоў у клуб пятага англійскага дывізіёна «Соліхал Мурс», за які згуляў у адным матчы Кубка Англіі. У студзені 2018 года перабраўся ў «Гайзлі», дзе стаў таксама гуляючым трэнерам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2018/19.
Пасля стаў працаваць скаўтам у «Лестэр Сіці».
Не зважаючы на тое, што Сент-Леджэр і нарадзіўся ў Англіі, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і яго дзядуля з горада Карлоў. Яго дэбют за зборную Ірландыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Балгарыі, які скончыўся з лікам 1:1[5].