Шоу Трумана | |
---|---|
англ.: The Truman Show | |
Саўндтрэк Буркхарда Дальвіца і Філіпа Гласа |
|
Дата выпуску | 02.06.1998 |
Працягласць | 56:32 |
Лэйбл | Milan Records[1] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Шоу Трумана» (англ.: The Truman Show) — саўндтрэк Буркхарда Дальвіца да аднайменнага фільма 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра[9]. Некаторыя кампазіцыі саўндтрэка належаць Філіпу Гласу, у тым ліку чатыры кампазіцыі з яго ранейшых прац («Павакацы », «Аніма мундзі », «Місіма: Жыццё ў чатырох главах »). Глас таксама з’яўляецца ў невялікім камэа ў фільме, адыгрываючы ролю адказнага за музыку ў «Шоу Трумана».
Немец па нацыянальнасці, Буркхард Дальвіц з 1979 года жыў і працаваў у Аўстраліі. Пішучы музыку для мясцовага тэлебачання і кіно, ён перыядычна рассылаў свае апошнія саўндтрэкі буйным прадзюсарам. Пасля завяршэння саўндтрэка да аўстралійскага навукова-фантастычнага фільма «Зона 39 » ён даслаў адну з копій на офіс вядомага аўстралійскага рэжысёра Пітэра Уіра, які якраз у гэты час вярнуўся на радзіму пасля завяршэння здымак «Шоу Трумана». Падбіраючы музыку для кінастужкі, рэжысёр звярнуў увагу на саўндтрэк Дальвіца і прапанаваў яму працу[10].
Альбом быў выпушчаны 2 чэрвеня 1998 года лэйблам «Milan Records »[11]. За музыку да фільма Буркхард Дальвіц і Філіп Глас атрымалі шэраг кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус»[12].
The Truman Show: Music from the Motion Picture | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
1. | «Trutalk» | Буркхард Дальвіц | 1:18 | ||||||
2. | «It's a Life» | Буркхард Дальвіц | 1:30 | ||||||
3. | «Aquaphobia» | Буркхард Дальвіц | 0:40 | ||||||
4. | «Dreaming of Fiji» | Філіп Глас | 1:54 | ||||||
5. | «Flashback» | Буркхард Дальвіц | 1:19 | ||||||
6. | «Anthem - Part 2» | Філіп Глас | 3:50 | ||||||
7. | «The Beginning» | Філіп Глас | 4:06 | ||||||
8. | «Romance-Larghetto » (выканаўца Артур Рубінштэйн) | Фрыдэрык Шапен | 10:42 | ||||||
9. | «Drive» | Буркхард Дальвіц | 3:34 | ||||||
10. | «Underground» | Буркхард Дальвіц | 0:56 | ||||||
11. | «Do Something!» | Буркхард Дальвіц | 0:44 | ||||||
12. | «Living Waters» | Філіп Глас | 3:48 | ||||||
13. | «Reunion» | Буркхард Дальвіц | 2:26 | ||||||
14. | «Truman Sleeps» | Філіп Глас | 1:51 | ||||||
15. | «Truman Sets Sail» | Буркхард Дальвіц | 1:55 | ||||||
16. | «Underground/Storm» | Буркхард Дальвіц | 3:37 | ||||||
17. | «Raising the Sail» | Філіп Глас | 2:13 | ||||||
18. | «Father Kolbe's Preaching» | Войцех Кіляр | 2:26 | ||||||
19. | «Opening» | Філіп Глас | 2:14 | ||||||
20. | «A New Life» | Буркхард Дальвіц | 1:58 | ||||||
21. | «20th Century Boy » (выканаўца «The Big Six») | Марк Болан | 3:07 |
За музыку да фільма «Шоу Трумана» кампазітары Буркхард Дальвіц і Філіп Глас былі намініраваны на 6 кінематаграфічных узнагарод і перамаглі ў 5 намінацыях[12]. Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
Супольнасць ланцуга прэмій | 1998 | Найлепшая арыгінальная музыка | Дальвіц , Глас | Перамога | [13][14] |
Залаты глобус | 24.01.1999 | Найлепшая музыка да фільма | Дальвіц, Глас | Перамога | [15] |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | 01.03.1999 | Найлепшая музыка | Дальвіц | Перамога | |
Амерыканскае таварыства кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў | 1999 | Найлепшыя касавыя фільмы | Дальвіц, Глас | Перамога | |
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання | 1999 | Найлепшая музыка ў драматычным фільме | Дальвіц, Глас | Перамога | [16] |
Аўстралазійская асацыяцыя правоў выканаўцаў | 1999 | Найлепшая музыка да фільма | Дальвіц | Намінацыя |