| |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Мянушка | Клёбін | ||||||||||||
Нарадзіўся |
25 студзеня 1984[1][2][…] (41 год)
|
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 191 см[4] | ||||||||||||
Вага | 81 кг[4] | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Штэфан Кіслінг (ням.: Stefan Kießling; нар. 25 студзеня 1984, Ліхтэнфельс, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік. На клубным узроўні вядомы па выступах за леверкузенскі «Баер». За нацыянальную зборную Германіі правёў 6 матчаў.
Сваю кар’еру Штэфан распачаў у клубе «Нюрнберг», дзе спачатку гуляў у моладзевай камандзе, а потым і ў асноўнай. Усяго за клуб правёў 73 матчы, падчас якіх забіў 19 галоў.
Сваімі паспяховымі выступамі за «Нюрнберг» атрымаў цікавасць з боку «Баера», у склад якога перайшоў у 2006 годзе. У новым клубе стала пачаў забіваць, стаўшы не толькі найлепшым бамбардзірам клуба, але і найлепшым бамбардзірам Бундэслігі, забіўшы 15 галоў у сезоне 2008/09[5].
У 2017 годзе абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезону 2017/18. Апошні матч правёў 12 мая 2018 года супраць «Гановера 96» (3:2), выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.
Штэфан дэбютаваў у складзе зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 года.
Германія: