Шчу́чынск — курортны горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Бурабайскага (Шчучынскага) раёнаАкмолінскай вобласціКазахстана. Размешчаны ў Паўночным Казахстане, на возеры Шчуч’е, за 70 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці горада Какшэтаў. Чыгуначная станцыя «Курорт-Баравое» на лініі Петрапаўлаўск — Астана. На тэрыторыі горада размешчаныя прадпрыемствы чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Заводы: нярудных будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных вырабаў, малочны завод, мясакамбінат, швейная фабрыка, і кацельна-механічны завод. Найбуйнейшы населены пункт Шчучынска-Бароўскай курортнай зоны.