Шчырае прызнанне![]() | |
---|---|
фр.: Confidences trop intimes | |
Жанр | рамантычны фільм[3][4][…] і драматычны фільм[3][4] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 104 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 6 лютага 2004[1] і 30 снежня 2004[2] |
IMDb | ID 0363532 |
Шчырае прызнанне (фр.: Confidences trop intimes) — французская псіхааналітычная драма 2004 года рэжысёра Патрыса Леконта. Прэм’ера адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. У галоўных ролях выступілі Сандрын Банер і Фабрыс Лукіні. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага апавядання Жэрома Танэра.
Ганна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб спатканні з вядомым псіхааналітыкам, але ідучы ў вельмі ўзрушаным стане, выпадкова трапляе ў суседні пакой, у якім знаходзіцца кантора бухгалтара Вільяма. Спачатку ніхто з іх не заўважае памылкі. Вільям вітае яе як чарговую кліентку і не здзіўляецца, калі замест просьбы аб дапамозе ў бухгалтарскіх справах, выслухоўвае інтымныя прызнанні. Праз імгненне Ганна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць навязанае бухгалтарам знаёмства. Па-ранейшаму наведвае яго і распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсці ў ролю псіхааналітыка-аматара.