Шырлі Тэмпл | |
---|---|
Shirley Temple | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2014[4][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Francis Temple[d] |
Маці | Gertrude Amelia Temple[d] |
Муж | John Agar[d] і Charles Alden Black[d] |
Дзеці | Lori Black[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса, спявачка, дыпламат, дзіця-акцёр, танцоўшчыца, тэлеактрыса, палітык |
Кар’ера | 1932—1961 |
Узнагароды | «Оскар» (1934) |
IMDb | 0000073 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шырлі Тэмпл (англ.: Shirley Temple, 23 красавіка 1928, Санта-Моніка, ЗША — 10 лютага 2014, Вудсайд, ЗША) — амерыканская актрыса, уладальніца Моладзевага «Оскара» ў 1934 годзе (самы малады чалавек у гісторыі кінематографа), найбольш вядомая па сваіх дзіцячым ролях у 1930-х гадах.
Яе паспяховая кар’ера пачалася ва ўзросце шасці гадоў, калі яна з’явілася ў фільме «Ззяючыя вочкі» (1934), пасля якога рушыла ўслед серыя новых паспяховых фільмаў, дзякуючы якім Шырлі стала адной з самых высокааплатных актрыс ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі. Пасля завяршэння акцёрскай кар’еры Шырлі занялася палітыкай, стаўшы бачным амерыканскім дыпламатам і паслом.