Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Шыханы (руск.: Шиханы) — горад (з 1996) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Вольскім раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 6,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1928 годзе.
Размешчаны на правым беразе ракі Волгі, за 130 км ад Саратава, за 14 км ад Вольска.
Асноўныя арганізацыі: НДІ радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны), 1-я мабільная брыгада РХБЗ, база забеспячэння інстытута, полк засечкі і выведкі, Шыханскі хімічны палігон, лясгас. На Шыханскім палігоне захоўваюцца вялікія запасы атрутных баявых рэчываў, у асноўным гэта такія састарэлыя атрутныя рэчывы як іпрыт.