Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Шэйн Патрык Лонг | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 студзеня 1987[1][2] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэйн Патрык Лонг (англ.: Shane Patrick Long; нар. 22 студзеня 1987, Гортнаху, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2007—2021).
У дзяцінстве быў таленавітым хёрлерам, і ў складзе каманды «Тыперэры GAA» ўдзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірландыі па хёрлінгу.
Лонг быў заўважаны футбольным трэнерам «Корк Сіці» Петам Доланам, і з 1 ліпеня 2004 года Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сезона 2005 года, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Даміен Рычардсан. Новы трэнер заўважыў талент маладога нападніка і дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірландыі ў сакавіку 2005 года.
У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 года. Першая яго гульня за англійскі клуб адбылася 17 красавіка 2006 года ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1).
У жніўні 2011 года Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клубам «Вест Бромвіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол.
17 студзеня 2014 года Лонг падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракт не была аб’яўлена[3]. Дэбютаваў за новы клуб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе ігракі «Хала» трывалі паражэнне з лікам 1:0[4]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнхэма» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.
Сезон 2014/15 пачаў разам з «Хал Сіці» ў матчах Лігі Еўропы, аднак 14 жніўня 2014 года было аб’яўлена пра пераход іграка ў склад «Саўтгемптана», з якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што ігрок павінен замяніць Рыкі Ламберта, які ўлетку таго ж года прыяднаўся да складу «Ліверпула».
У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Борнмут» да канца сезона, пасля вярнуўся ў «Саўтгемптан». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У ліпені 2022 года вярнуўся ў У «Рэдынг», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў клуб.
Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Англіі ў сезоне 2005/06, прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірландыі[5]. З-за траўмаў яго таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла і іграка «Сандэрленда» Стывена Эліята[6], Лонг атрымаў шанц выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[7].