Шэран Тэйт | |
---|---|
англ.: Sharon Marie Tate Polanski | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1943[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1969[2][3] (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Doris Tate[d] |
Муж | Раман Паланскі |
Дзеці | Paul Richard Polanski[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, мадэль |
IMDb | ID 0001790 |
sharontate.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэран Мары Тэйт (24 студзеня 1943, Далас — 9 жніўня 1969, Лос-Анджэлес) — амерыканская актрыса і мадэль.
Тэйт пачала сваю кар’еру ў 1960-я гады з невялікіх тэлевізійных роляў, пасля якіх яна знялася ў некалькіх фільмах. Атрымаўшы станоўчыя водгукі ад крытыкаў, яна была прызнана адной з самых перспектыўных актрыс маладога пакалення ў Галівудзе і была намінавана на «Залаты глобус» за ролю ў фільме Даліна лялек (1967). Яна таксама часта з’яўлялася ў модных часопісах як мадэль вокладкі.
У 1968 годзе яна выйшла замуж за рэжысёра Рамана Паланскі. На дзявятым месяцы цяжарнасці яна памерла ў сваім доме ў Беверлі-Хілз. Шэран Тэйт, разам з чатырма яе сябрамі, была жорстка забіта членамі секты на чале з Чарльзам Мэнсанам.
Прыкладна праз 10 гадоў пасля забойства, маці Шэран Тэйт, Дорыс, у адказ на ўзмацненне праявы культу забойцаў дачкі і магчымасці некаторых з іх атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне, арганізавала грамадскую кампанію па аказанні ціску на ўлады, каб выправіць недахопы, якія ўбачыла ў дзяржаўнай пенітэнцыярнай сістэме. У выніку гэтай кампаніі былі ўнесены некалькі паправак у крымінальнае заканадаўства Каліфорніі, якія дазваляюць ахвярам злачынстваў і іх сем’ям падаваць заявы пацярпелых аб уздзеянні — падчас фазы судовага разбору і падчас пасяджэнняў камісій датэрміновага вызвалення. Дорыс Тэйт таксама стала першай асобай, якая скарысталася нядаўна прынятым законам падчас пасяджэння камісіі аб магчымасці датэрміновага вызвалення Чарльза Уотсана, аднаго з забойцаў Шэран Тэйт. Пазней Дорыс Тэйт была перакананая, што з-за гэтых змяненняў у законе яе дачцэ была вернута чалавечая годнасць і што яе барацьба дазволіла «ператварыць след, які Шэран пакінула пасля сябе — ператварыўшы яе з ахвяры злачынства ў сімвал барацьбы за правы пацярпелых».