Шэрбур-Актэвіль

Горад
Шэрбур-Актэвіль
фр.: Cherbourg-Octeville
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Заснаваны
28 лютага 2000
Плошча
14.26 км²
Вышыня цэнтра
15 м, 0 м[1] і 139 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
42318 чалавек (1999)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
50100, 50130
Афіцыйны сайт
Шэрбур-Актэвіль на карце Францыі
Шэрбур-Актэвіль (Францыя)
Шэрбур-Актэвіль

Шэрбур-Актэвіль (фр.: Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года — Шэрбур) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42 318 чалавек (паводле перапісу 1999 года). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёна Шэрбур складала 117 865 чалавек.

Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².

У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стагадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сустрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.

У чэрвені 1940 года горад быў захоплены нямецкімі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года, з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.