Эгейскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου |
Заснаваны | 1984 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мітылена, Лесбас |
Сайт | aegean.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эгейскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Αιγαίου) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Мітылена на востраве Лесбас.
Эгейскі ўніверсітэт, як і ўсе універсітэты Грэцыі, з'яўляецца дзяржаўным універсітэтам. Такім чынам, яго адукацыйная дзейнасць і невялікая частка навукова-даследчай дзейнасці абапіраюцца на дзяржаўнае фінансаванне. З 2014 года ўніверсітэт сутыкаецца з сур'ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі з-за палітыкі жорсткай эканоміі, якая прыводзіць да мінімальнага дзяржаўнага фінансавання.