Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 жніўня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Літва | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Шаўляй | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эгідыюс Вайткунас (літ.: Egidijus Vaitkūnas; нар. 8 жніўня 1988, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Шаўляй» і нацыянальнай зборнай Літвы.
Выхаванец вільнюскага «Жальгірыса», з 2006 года пачаў выступаць за асноўную каманду. У 2009 годзе ў сувязі з пераводам «Жальгірыса» ў Першую лігу выступаў за «Бангу» і «Таўрас», аднак у 2010 годзе вярнуўся ў сталічны клуб. У 2013 годзе ўпершыню выйграў з «Жальгірысам» чэмпіёнства. У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за пражскі «Багеміянс 1905», аднак згуляў толькі ў двух матчах і вярнуўся ў «Жальгірыс», з якім яшчэ тройчы стаў чэмпіёнам Літвы.
У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Замацаваўся ў стартавым складзе мінскай каманды, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3].
Неўзабаве пасля зыходу з беларускага клуба вярнуўся ў Літву і папоўніў склад «Каўна Жальгірыса»[4]. Пакінуў клуб у снежні 2022 года і неўзабаве далучыўся да «Шаўляя».
Выступаў за моладзевую зборную Літвы. 29 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Літвы ў таварыскім матчы супраць Расіі.