Эдвард Асубка-Мараўскі | |
---|---|
польск.: Edward Osóbka-Morawski | |
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1909[1][2] |
Смерць |
9 студзеня 1997[1][2] (87 гадоў) |
Месца пахавання | |
Жонка | Wisła Pankiewicz[d] |
Партыя | |
Член у | |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвард Асубка-Мараўскі (польск.: Edward Bolesław Osóbka-Morawski; 5 кастрычніка 1909 — 9 студзеня 1997 года) — польскі кааператыўны дзеяч і сацыялістычны палітык, старшыня Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення, прэм'ер-міністр Часовага ўрада і Часовага ўрада нацыянальнага адзінства (1944-1947). У 1944 годзе кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай рэформы Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення, у 1944-1945 гадах кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення і міністр замежных спраў Часовага ўрада, намеснік старшыні і віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай нацыянальнай рады, з 1947 па 1949 гады міністр дзяржаўщнай адміністрацыіи, член Дзяржаўнай рады нацыянальнага вызвалення і ўстаноўчага сейма ПНР.