Эдвард Грыг | |
---|---|
нарв.: Edvard Hagerup Grieg | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1843[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1907[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Аляксандр Грыг |
Маці | Гесіна Хагеруп |
Жонка | Ніна Хагеруп |
Дзеці | Аляксандра (памерла ва ўзросце 1 года ад менінгіту) |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Carl Reinecke[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Э́двард Хагеруп Грыг (нарв.: Edvard Hagerup Grieg; 15 чэрвеня 1843, Берген, Нарвегія — 4 верасня 1907, Берген, Нарвегія) — нарвежскі кампазітар перыяду рамантызму, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор. Буйнейшы прадстаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Член Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі (1872), Французскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаровы доктар музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) універсітэтаў.
Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858-62, клас К.Райнэке), а таксама ў Н. Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р. Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае музычнае таварыства «Эўтэрпа» (1864, Капенгаген). 3 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэтам і драматургам Б. Б'ёрнсанам, паводле п'ес якога напісаў шэраг музычна-сцэнічных твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п'есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнульт Геліне», да меладрамы для чытальніка і аркестра «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 заснаваў канцэртнае Музычнае таварыства (цяпер Філарманічнае таварыства). У 1880-90-я г. набыў сусветную славу як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў І фестываль нарвежскай музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — штогадовыя фестывалі яго музыкі).
Творчасць Грыга фармавалася пад уплывам нарвежскай народнай культуры. Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі нямецкага рамантызму. Майстар фартэпіяннай («Лірычныя п'есы» і інш. цыклы) і камерна-вакальнай музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывідуальны стыль Э.Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да музыкі імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фартэпіяна; санаты для віяланчэлі і фартэпіяна, для фартэпіяна), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для аркестра, «Балада» для фартэпіяна і інш.) і канцэрта (канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы народных легенд і паданняў (2 аркестровыя сюіты з музыкай да драмы «Пер Гюнт» Г. Ібсена, 1888, 1896; фартэпіянныя п'есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарвежскія народныя мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору скпаліся характэрныя для Э.Грыга стылістычныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як музычны крытык (аўтабіяграфічны нарыс «Мой першы поспех», 1905; артыкул «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.).
Творчасць Эдварда Грыга стала эпохай у развіцці нарвежскага мастацтва.