Эдзіт Болінг Гальт Вільсан (англ.: Edith Bolling Galt Wilson; 15 кастрычніка1872 — 28 снежня1961) — другая жонка Прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША з 1915 па 1921 год. Атрымала мянушку «сакрэтны прэзідэнт», бо ў 1919 годзе, пасля інсульту мужа, фактычна кіравала краінай. У 1921 годзе, пасля адстаўкі Вільсана, Эдзіт з мужам пасялілася ў пасольскім квартале ў Вашынгтоне. Яна даглядала за ім да самай смерці ў 1924 годзе. Эдзіт Вільсан памерла ад сардэчнай недастатковасці 28 снежня 1961 года, у дзень 105-годдзя з дня нараджэння Вудра Вільсана. У дзень смерці яна прысутнічала на адкрыцці моста Вудра Вільсана.