Эдмунд Спенсер

Эдмунд Спенсер
англ.: Edmund Spenser
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1552[1]
Месца нараджэння Лондан, Англія
Дата смерці 13 (23) студзеня 1599[2][3][…]
Месца смерці Лондан
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Жонка Machabyas Childe[d] і Elizabeth Boyle[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 155213 студзеня 1599, Лондан) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.

Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 15791580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. A. Kent Hieatt Edmund Spenser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edmund Spenser // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.