Эдуар Даладзье (фр.: Édouard Daladier; 18 чэрвеня1884 — 10 кастрычніка1970) — французскі палітык, дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Францыі ў 1933, 1934, 1938—1940 гадах.
У 1924—1928 гадах пачаў сваю палітычную кар’еру на розных міністэрскіх пасадах. Пасля ўступлення ў партыю радыкальных сацыялістаў, становіцца адным з яе лідараў. На працягу 1933 і 1934 годаў упершыню становіцца кіраўніком урада. Яго праўленне адзначылася ўзброенымі сутыкненнямі паміж прадстаўнікамі вельмі правых і вельмі левых партый у Парыжы. 6 лютага 1934 года пасля няўдалага штурму будынка парламента Францыі баявікамі прафашысцкіх арганізацый Даладзье падаў у адстаўку.
У новым ўрадзе Народнага фронту 1936 года ўзначальвае ваеннае міністэрства. Пасля падзення Народнага фронту 10 красавіка 1938 года другі раз становіцца прэм’ер-міністрам. У 1938 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Мюнхенскага пагаднення, адмовіўшыся ад саюзніцкіх абавязацельстваў у адносінах да Чэхаславакіі. У сакавіку 1940 года сышоў у адстаўку.