Эдуар-Мары Эрыё (фр.: Édouard Marie Herriot; 5 ліпеня 1872, Труа — 26 сакавіка 1957, Сен-Жэні-Лаваль, дэпартамент Рона) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідар партыі радыкалаў і радыкал-сацыялістаў, пісьменнік, гісторык, публіцыст, акадэмік.