![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Дата нараджэння | 16 лістапада 1937 (87 гадоў) | |||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||
Тытулы | ||||||||||
Чэмпіён Еўропы | 1 | |||||||||
|
||||||||||
![]() |
Эдуард Антонавіч Матусе́віч[1] (нар. 16 лістапада 1937, Менск) — беларускі канькабежац, чэмпіён Еўропы (1965), чатырохразовы чэмпіён СССР у класічным мнагабор’і (1964—1966, 1968), рэкардсмен свету на раўнінных катках на дыстанцыі 1500 м (1968), рэкардсмен СССР у мнагабор’і і на асобных дыстанцыях, Майстар спорту СССР міжнароднага класа.
Нарадзіўся 16 лістапада 1937 года ў Менску.
У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1971 годзе — Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю[1].
Трэніраваўся ў Зоі Бальшаковай і Канстанціна Кудраўцава .