Эдуарда Альберта Дуальдэ Мальданада (ісп.: Eduardo Alberto Duhalde Maldonado; нар. 5 кастрычніка1941, Ломас-дэ-Самора, правінцыя Буэнас-Айрэс) — прэзідэнт Аргенціны ў 2002—2003 гадах. Праўленне Дуальдэ азнаменавала выхад Аргенціны з эканамічнага крызісу. Па прафесіі адвакат. Пераніст. З 1973 кіраўнік прыгарада сталіцы. У 1987—1989 гг. дэпутат і віцэ-спікер. У 1989—1991 гг. — Віцэ-прэзідэнт Аргенціны пры Карласе Менемэ. З 1991 па 1999 губернатар Буэнас-Айрэса. У 1999 годзе заняў другое месца на выбарах прэзідэнта. У студзені 2002 года быў абраны парламентам часовым прэзідэнтам пасля адстаўкі Фернанда дэ ла Руа, Адольфа Радрыгеса Саа і двух в. а. прэзідэнта.
Зноскі
↑Eduardo Duhalde // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.