Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера | |
---|---|
англ.: Edinburgh Napier University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Edinburgh Napier University |
Заснаваны | 1964 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Студэнты | 17 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эдынбург, Шатландыя |
Сайт | napier.ac.uk |
![]() |
Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера (англ.: Edinburgh Napier University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі.
Тэхнічны каледж імя Непера, папярэднік сучаснага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1964 годзе, узяўшы сваю назву ад шатландскага матэматыка і філосафа XVI стагоддзя Джона Непера. Тэхнічны каледж стаў універсітэтам у 1992 годзе. У 2009 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера.
Універсітэт канцэнтруецца вакол трох асноўных кампусаў у Эдынбурзе. У ім навучаецца больш за 19 500 студэнтаў, у тым ліку якія вучацца па транснацыянальных праграмах за мяжой і праз інтэрнэт. У 2018 годзе вучэльня ўключала амаль 9 500 замежных студэнтаў і студэнтаў з ЕС з больш чым 140 краін свету.