Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эдынсан Раберта Кавані Гомес | ||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Ствол (El Tronco), Матадор (El Matador), Дзіцё (El Botija) | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1987[1][2][…] (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Бока Хуніярс | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.
Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.
29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе[3].
У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»[4]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра[5].
17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба[6]. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[7]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.
16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра[8], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»[9]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным[10].
У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду[11].
У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[12]. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта[13].
У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»[14]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Бока Хуніярс».
6 лютага 2008 года ён адгуляў свой першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой першы гол.
10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.
«Данубіа»:
«Напалі»:
«Пары Сен-Жэрмен»:
Уругвай: