Горад
Эйндхавен на карце Нідэрландаў
|
|
Э́йндхавен[2] (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйны горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікі лік прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Philips. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрландаў.
Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндхавена, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных прыгонным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада згуляла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі ў Льеж.
Буйныя бамбаванні падчас Другой Сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развіваліся электронныя і інжынерныя індустрыі, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела, канчаткова знікшы ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндхавен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.
Год |
Колькасць
|
1815
|
2 310
|
[3]
|
1830
|
2 996
|
[4]
|
1840
|
3 028
|
[4]
|
1849
|
3 083
|
[4]
|
1859
|
3 191
|
[4]
|
1869
|
3 223
|
[4]
|
1879
|
3 784
|
[4]
|
|
Год |
Колькасць
|
1889
|
4 553
|
[4]
|
1899
|
4 930
|
[4]
|
1909
|
5 665
|
[4]
|
1920
|
47 946
|
[4]
|
1930
|
94 948
|
[4]
|
1947
|
132 595
|
[4]
|
1960
|
168 858
|
[4]
|
|
Год |
Колькасць
|
1971
|
189 209
|
[4]
|
1980
|
195 669
|
[4]
|
1990
|
192 895
|
[4]
|
2000
|
203 397
|
[4]
|
2010
|
216 036
|
[4]
|
2012
|
217 228
|
|
2017
|
226 868
|
[5]
|
|
Год |
Колькасць
|
2018
|
229 126
|
[5]
|
2019
|
231 642
|
[5]
|
2020
|
234 394
|
[6]
|
2021
|
235 691
|
[7]
|
2023
|
243 730
|
[1]
|
|
|
Emfuleni Local Municipality[d], ПАР[8]
Бангалор, Індыя[8]
Баё[d], Францыя[8]
Беласток, Польшча (1992)[8][9]
Гедарэф[d], Судан[8]
Кадома[d], Японія (1967)[8]
Кайсеры, Турцыя[8]
Кумі[d], Паўднёвая Карэя[8]
Масква, Расія[8]
Мінск, Беларусь (1994)[8]
Нанкін, Кітай[10][8]
Хельсінкі, Фінляндыя[8]
Чынандэга, Нікарагуа (1986)[8]
Ясы, Румынія