Элеанора Ганзага | |
---|---|
ням.: Jüngere Eleonora | |
Нараджэнне |
18 лістапада 1630, 30 красавіка 1630[1] ці 18 лістапада 1628[2] |
Смерць |
6 снежня 1686[1], 5 снежня 1686[3] ці 16 снежня 1686 |
Месца пахавання | |
Род | Ганзага[d] |
Бацька | Карл II Ганзага |
Маці | Марыя Ганзага |
Муж | Фердынанд III Габсбург[4] |
Дзеці | Элеанора Марыя Аўстрыйская[5], Марыя Ганна Ёзэфа Аўстрыйская[d], Фердынанд Ёзеф Алаіз Габсбург[d][6] і Тэрэзія Марыя Язефа Габсбург[d][6] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элеанора Мадалена Ганзага-Неверская (італ.: Eleonora Maddalena Gonzaga-Nevers; 18 лістапада 1630, Мантуя — 6 снежня 1686, Вена) — імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Элеанора была дачкой мантуанскага герцага Карла II Ганзага і Марыі Ганзага. Сярод яе продкаў былі кіраўнікі Савоі, Іспаніі і Францыі.
30 красавіка 1651 года Элеанора ажанілася у Вене з імператарам Фердынандам III, стаўшы яго трэцяй жонкай. У іх было чацвёра дзяцей:
Элеанора была культурнай жанчынай: яна пісала італьянскія паэмы, заснавала літаратурную акадэмію. Нягледзячы на сваю рэлігійнасць і строгую прыхільнасць да каталіцтва, не займалася дыскрымінацыяй пісьменнікаў-пратэстантаў. Перажыла свайго мужа на 29 гадоў. Пасля яго смерці ў 1657 годзе, працягвала адыгрываць актыўную ролю ў жыцці венскага двара, выступаючы як заступнік культуры і арганізуючы балеты і фестывалі.
Пры ёй адбылося пашырэнне палаца Хофбург. У 1668 годзе яна заснавала «Найшляхетны ордэн Зорнага крыжа».