Элеанора Праванская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Éléonore de Provence | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 20 студзеня 1236 | ||||||
Папярэднік | Ізабела Ангулемская | ||||||
Пераемнік | Элеанора Кастыльская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1223[1][2] ці 1222[3] |
||||||
Смерць |
25 чэрвеня 1291[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Барселонскі дом[d] | ||||||
Бацька | Раймунд Берэнгер IV[d][4] | ||||||
Маці | Беатрыса Савойская[d][4] | ||||||
Муж | Генрых III[5][6] | ||||||
Дзеці | Эдуард I[4], Маргарэт Англійская[d][7][4], Беатрыс Англійская[d], Эдмунд Гарбаты, 1-ы граф Ланкастарскі[d][4], Кацярына Англійская[d], Richard of England[d][7], John of England[d][7], William of England[d][7] і Henry of England[d][7] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элеанора Праванская (каля 1223, Экс-ан-Праванс, Францыя — 26 чэрвеня 1291, Эмсберы, Англія) — каралева Англіі, дачка Раймунда Беренгера V, графа Праванса, і Беатрысы Савойскай, жонка караля Англіі Генрыха III.
Элеанора была другой дачкой графа Праванса Раймунда Берэнгера V і яго другой жонкі Беатрысы Савойскай. У яе было яшчэ тры сёстры, з якіх Маргарыта ў 1234 годзе выйшла замуж за караля Францыі Людовіка IX Святога, Санча, якая выйшла замуж у 1243 годзе за малодшага брата Генрыха III, Рычарда Карнуэльскага, які стаў у будучыні каралём Германіі, і Беатрыса, якая выйшла ў 1246 годзе замуж за Карла I Анжуйскага, будучага караля Сіцыліі.
Элеанора, па водгуках сучаснікаў, таксама як яе маці і сёстры адрознівалася прыгажосцю. У 1236 годзе ва ўзросце 12 гадоў яна была выдадзена замуж за караля Англіі Генрыха III. Цырымонія адбылася 14 студзеня ў Кентэрберыйскім саборы, праводзіў яе архібіскуп Кентэрберыйскі Эдмунд Рыч. 20 студзеня таго ж года яна была каранавана ў Вэстмінстэры.
Яна была адданай спадарожніцай свайго мужа, маючы на яго значны ўплыў. Дзякуючы ёй у Англіі з’явіліся вялікая колькасць сваякоў па матчынай лініі, «Савояраў» (англ.: the Savoyards), як іх звалі. Падчас паўстання Сімона дэ Монфара 13 ліпеня 1263 года баржа, на якой яна перасякала пад ветразем Тэмзу, была атакавана грамадзянамі Лондана. Яе выратаваў Томас ФіцТомас, мэр Лондана.
Пасля смерці мужа Элеанора жыла пры двары свайго сына Эдуарда I, удзельнічаючы ў выхаванні сваіх унукаў, дзяцей Эдуарда — Генрыха і Элеаноры, а таксама сына дачкі Беатрысы — Жана. Пасля смерці ў 1274 годзе свайго ўнука Генрыха Элеанора заснавала ў яго памяць манастыр у Гілфардзе. Неўзабаве яна аддалілася ў жаночы манастыр.
Памерла Элеанора ў 1291 годзе ў Эмсберы.
Муж: з 14 студзеня 1236 года (Кентэрберыйскі сабор, Кентэрберы, Англія) Генрых III (1 кастрычніка 1207 — 16 лістапада 1272)