Элін Вэгнер

Элін Вэгнер
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Elin Mathilda Elisabeth Wägner
Дата нараджэння 16 мая 1882(1882-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1949(1949-01-07)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Sven Wägner[d][2][3][…]
Муж John Landquist[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, суфражыстка
Жанр аповесць, раман, сцэнар
Мова твораў шведская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элін Мацільда Элізабэт Вэгнер (шведск.: Elin Mathilda Elisabeth Wägner; 16 мая 1882, Лунд — 7 студзеня 1949, Берг, Крунуберг) — шведская пісьменніца, журналістка, педагог, эколаг. Грамадскі дзеяч, арганізатар руху па абароне і выратаванні дзяцей, актывістка фемінісцкага і пацыфісцкага рухаў; заснавальнік групы Фогельстад. Член Шведскай акадэміі з 1944 года.

Элін Вэгнер нарадзілася ў 1882 годзе ў Лундзе. Яе бацькам быў школьны дырэктар; у трохгадовым узросце яна пазбавілася маці. Калі бацька паўторна ажаніўся, Элін некаторы час жыла з дзядзькам, а потым пераехала разам з новай сям’ёй бацькі спачатку ў Нючэпінг, а затым у Хельсінгбарг[9].

Журналісцкая дзейнасць Вэгнер пачалася ў газеце Helsingborgs Dagblad. Затым яна пераехала ў Стакгольм і працавала ў вядомым жаночым часопісе Idun. Пазней яна стала першым рэдактарам часопіса Tidevarvet[sv], які выдаваўся так званай групай Фогельстад. Вегнер таксама сама шмат пісала для гэтага часопіса, у прыватнасці, аб нямецкай і англійскай літаратуры, этналогіі і антрапалогіі[9]. Яна таксама працавала выкладчыкам у жаночай школе ў Фогельстадзе[sv].

Група Фогельстад, 1920-я гады.
Злева направа: Элізабэт Тамм, Ада Нільсан, Ханарын Хермелін і Элін Вэгнер; сядзіць Керсцін Хесельгрэн

У 1910 годзе Вэгнер выйшла замуж за літаратурнага крытыка Ёна Ландквіста. У 1922 годзе муж і жонка развяліся, але працягвалі падтрымліваць адзін аднаго. Дзяцей у іх не было. На сястры Элін быў жанаты Грэгар Паульсон.

Пасля разводу Вэгнер пераехала са сталіцы ў Смоланд і пасялілася ў вёсцы Берг на поўнач ад Векшэ[9]. Непадалёк жыла яе сяброўка і паплечніца Флоры Гатэ, з якой яны разам падарожнічалі: як па Смоланду, збіраючы матэрыял для кнігі Вэгнер Tusen år i Småland, так і за межы Швецыі, у тым ліку ў Маскву і Ленінград у 1934 годзе[9][10].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Пісьменніца, журналістка і актывістка фемінісцкага руху Элін Вэгнер з тэчкамі з 350 000 подпісамі, сабранымі ў 1913—1914 у падтрымку права жанчын на галасаванне ў выбарах

Элін Вэгнер была адной з найбольш вядомых суфражыстак, дзеячаў руху за прадастаўленне жанчынам выбарчага права ў Швецыі, ініцыятарам стварэння шведскага грамадства за жаночае раўнапраўе.

Разам з Фрэдрыкай Брэмер Вэгнер з’яўляецца ініцыятарам і найбольш важнай і ўплывовай дзяячкай фемінісцкага руху Швецыі.

У лістападзе 1919 года Элін Вэгнер, Элен Пальмшэрна і Герда Маркус стварылі ў Швецыі першую ў краіне арганізацыю па абароне і выратаванні дзяцей пад назвай «Рэдда Барнен» (шведскае аддзяленне «Міжнароднага саюза дапамогі дзецям»).

Літаратурная творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў, артыкулаў у газетах і часопісах, сцэнарыяў да 4-х фільмаў. Сярод найбольш папулярных раманаў Э. Вэгнер — Norrtullsligan («Мужчыны і іншыя няшчасці», 1908), Pennskaftet («Ручка», 1910), аповесць у духу народных традыцый з жыцця сялян Åsa-Hanna (1918). Выкарыстала творчы псеўданім «Дэвінэз» (Devinez).

Кнігі і шматлікія артыкулы Э. Вэгнер прысвечаны праблемам жаночай эмансіпацыі, грамадзянскіх правоў, руху за мір, павышэнню дабрабыту людзей, ахове навакольнага асяроддзя.

Абраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Från det jordiska museet (1907)
  • Norrtullsligan (1908)
  • Pennskaftet (1910)
  • Helga Wisbeck (1913)
  • Mannen och körsbären (1914)
  • Camillas äktenskap (1915)
  • Släkten Jerneploogs framgång (1916)
  • Åsa-Hanna (1918)
  • Kvarteret Oron (1919)
  • Den befriade kärleken (1919)
  • Den förödda vingården (1920)
  • Nyckelknippan (1921)
  • Den namnlösa (1922)
  • Från Seine, Rhen och Ruhr (1923)
  • Silverforsen (1924)
  • Natten till söndag (1926)
  • De fem pärlorna (1927)
  • Den odödliga gärningen (1928)
  • Svalorna flyga högt (1929)
  • Korpungen och jag (1930)
  • Gammalrödja (1931)
  • Dialogen fortsätter (1932)
  • Mannen vid min sida (1933)
  • Vändkorset (1934)
  • Genomskådad (1937)
  • Hemlighetsfull (1938)
  • Tusen år i Småland (1939)
  • Fred med jorden (1940)
  • Väckarklocka (1941)
  • Selma Lagerlöf I (1942)
  • Selma Lagerlöf II (1943)
  • Hans Larsson (1944)
  • Vinden vände bladen (1947)
  • Spinnerskan (1948)
  • Fredrika Bremer (1949)

Зноскі

  1. а б Elin Matilda Elisabeth Wägner // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б в г д Elin Mathilda Elisabeth Wägner Праверана 28 лютага 2020.
  3. а б Lunds domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13254/C I/14 (1881-1892), bildid: 00106227_00062, sida 58 Праверана 28 верасня 2020.
  4. Bergs kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VALA/00028/C/4 (1920-1949), bildid: 80007270_00183 Праверана 28 верасня 2020.
  5. Wägner, Elin Matilda Elisabet // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/cc4504e4-5b7b-4784-bde7-1ad3c8f4c5d7Svenskagravar.se. Праверана 10 мая 2023.
  6. 12) Elin Wägner // Norra kyrkogården i Lund Праверана 12 мая 2023.
  7. а б www.svenskaakademien.se Праверана 20 ліпеня 2020.
  8. а б http://www.samfundetdenio.se/
  9. а б в г Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
  10. Irene Andersson. Hilda Florence (Flory) Margaret Gate (англ.). Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.