Эліуд Кіпчогэ

Эліуд Кіпчогэ
англ.: Eliud Kipchoge
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 5 лістапада 1984(1984-11-05)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Патрык Санг[d]
Рост 167 см
Вага 59 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эліуд Кіпчогэ (англ.: Eliud Kipchoge; нар. 5 лістапада 1984) — кенійскі бягун-стаер, двухразовы алімпійскі чэмпіён у марафоне (2016 і 2020), прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне. Рэкардсмен свету ў марафоне (2:01:09, 25 верасня 2022, Берлін).

Нарадзіўся ў вёсцы Капсісява, акруга Нанда, правінцыя Рыфт-Валі, Кенія. Быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Яго выхаваннем займалася маці, настаўніца па прафесіі. У 1999 годзе скончыў сярэднюю школу ім. Каптэля ў Капсісяве. З дзіцячых гадоў Эліуд бегаў. У 16 гадоў сустрэў свайго будучага трэнера Патрыка Санга, срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1992 года і двух чэмпіянатаў свету, і з 2015 года пачаў з ім сумесныя трэніроўкі.

Жанаты, у яго трое дзяцей. Жыве ў Элдарэце на захадзе Кеніі.

Зноскі