Эма Юнг | |
---|---|
Род дзейнасці | псіхолаг, пісьменніца, псіхааналітык |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1955[1] (73 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Муж | Карл Густаў Юнг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Юнг (у дзявоцтве Эма Раушэнбах, 30 сакавіка 1882, Шафгаўзен — 27 лістапада 1955, Цюрых) — псіхааналітык, жонка Карла Густава Юнга; заснавальніца аналітычнай псіхалогіі.
Паходзіла са швейцарска-нямецкай сям’і багатых прамыслоўцаў. Матэрыяльная забяспечанасць жонкі дала Карлу Юнгу фінансавую свабоду, таму ён, не аглядаючыся на неабходнасць штодзённага заробка, мог прысвяціць сябе навуковым даследванням у псіхалогіі.
Яны сустрэліся, калі ёй было шаснаццаць гадоў (па некаторым сведкам — пятнаццаць), а яму быў дваццаць адзін год. Яны ажаніліся 14 лютага 1903 года, праз сем гадоў пасля іх першай сустрэчы. У іх шлюбе нарадзілася пяць дзяцей: Агата, Грэт, Франц, Марыяна і Элен.