Эмануэль Сведэнборг

Эмануэль Сведэнборг
Дата нараджэння 29 студзеня (8 лютага) 1688
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1772(1772-03-29)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jesper Swedberg[d][3][1]
Род дзейнасці фізік, філосаф, багаслоў, матэматык, містык, пісьменнік, навуковец, вынаходнік
Навуковая сфера тэасофія
Месца працы
Альма-матар
Асноўныя інтарэсы спірытуалізм
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмануэль Сведэнборг (шведск.: Emanuel Swedenborg, 29 студзеня 1688, Стакгольм — 29 сакавіка 1772, Лондан) — шведскі рэлігійны філосаф, тэолаг і вынаходнік.

Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага біскупа, прафесара тэалогіі. З дзяцінства цікавіўся навукамі, навучаўся па самастойна абранай праграме, што ў выніку паўплывала на фарміраванне рознабаковых ведаў. У 1709 г. скончыў Упсальскі ўніверсітэт.

У 17101715 гг. вандраваў па еўрапейскіх краінах, некаторы час жыў у Лондане, дзе вывучаў фізіку і механіку. У 17161718 гг. выдаваў у Швецыі навуковы часопіс «Паўночны Дэдал», у якім апублікаваў праект свайго лятальнага апарата. Займаў пасаду асэсара кіраўніцтва шахтамі, выконваў даручэнні пры двары Ульрыкі Элеаноры. З-за заікання адмовіўся ў 1724 г. выкладаць ва Упсальскім універсітэце.

У 1744 г. выехаў у працяглую вандроўку. Падчас знаходжання ў Нідэрландах у мроях убачыў Ісуса Хрыста, пасля чаго завёў дзённік мрояў і прыняў рашэнне займацца тэалогіяй.

Памёр у 1772 г. у Лондане пасля перанесенага інсульту.

Эмануэль Сведэнборг меў досвед у розных навуках свайго часу, напісаў некалькі прац па мінералогіі, даследаваў чалавечы мозг і адным з першых прапанаваў ідэю нейрона. Выступаў за вегетарыянства. У рэлігійных пытаннях прытрымліваўся плюралізму. У канцы жыцця сфармуляваў так званае «нябеснае вучэнне», у якім выступаў за матэрыяльнасць душы, спасціжэнне свету праз інтуіцыю і ўяўленні, казаў пра тое, што другое прышэсце Ісуса Хрыста і Страшны Суд ужо адбыліся ў духоўным свеце.

Стаўленне сучаснікаў і нашчадкаў да спадчыны Эмануэля Сведэнборга не было адназначным, паколькі многія сцверджанні ён будаваў на аснове мрой і ўяў, да якіх адносіўся надзвычай сур’ёзна. Аказаў прамы ўплыў на погляды Імануіла Канта і Джона Уэслі. Тэалагічныя працы садзейнічалі станаўленню спірытуалізму.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Emanuel Swedenborg Праверана 1 лістапада 2017.
  2. Emanuel Swedenborg // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вл. Соловьев Сведенборг, Эммануил // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 75–80.