Эмі Нётэр | |
---|---|
ням.: Amalie Emmy Noether | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1935[3][1][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Max Noether[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | алгебра, Абстрактная алгебра[5], тэарэтычная фізіка, тэорыя палёў[d], матэматыка[5] і матэматычная фізіка[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1907) і габілітаваны доктар[6] (1919) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Paul Gordan[d] |
Вядомыя вучні | Bartel Leendert van der Waerden[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амалія Эмі Нётэр (ням.: Amalie Emmy Noether; 23 сакавіка 1882, Эрланген, Германія — 14 красавіка 1935, Брын-Мор, Пенсільванія, ЗША) — нямецкі матэматык, адна з заснавальнікаў абстрактнай алгебры.
Скончыла Эрлангенскі ўніверсітэт (1902), дзе першай з жанчын Германіі атрымала ступень доктара навук (1907). У 1922—1933 гадах прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1928—1929 гадах выкладала ў Маскоўскім універсітэце. З 1933 года прафесар жаночага каледжа ў г. Брын-Мор (ЗША).
Навуковыя працы па алгебры (тэорыі ідэалаў, гіперкамплексных сістэм, дыферэнцыяльных інварыянтаў і інш.). Увяла паняцце групы з аператарамі, даказала тэарэму аб гомеамарфізмах і ізамарфізмах, развіла агульную тэорыю выключэння і тэорыю алгебраічных мнагастайнасцей. Сфармулявала адну з фундаментальных тэарэм тэарэтычнай фізікі (тэарэма Нётэр).