Энгельберт Хумпердынк | |
---|---|
ням.: Engelbert Humperdinck | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1854[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1921[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Wolfram Humperdinck[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Franz Lachner[d], Josef Rheinberger[d] і Otto Hieber[d][6] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, лібрэтыст, музычны крытык |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Emil Kühnel[d], Siegfried Wagner[d] і Yuliya Veysberg[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энгельберт Хумпердынк (ням.: Engelbert Humperdinck; 1 верасня 1854, Зігбург, Рэйнская вобласць, Каралеўства Прусія — 27 верасня 1921, Нойштрэліц, свабодная дзяржава Мекленбург-Штрэліц у Веймарскай рэспубліцы) — нямецкі кампазітар.
Нарадзіўся ў сям’і Густава Хумпердынка (1823—1902), выкладчыка Зігбургскай гімназіі. З дзіцячых гадоў захапляўся музыкай, пачаў сачыняць дзіцем. У 1867 годзе напісаў зінгшпілі «Жамчужына» і «Клаўдзіна фон Віла Бэла». У 1869 годзе спяваў у царкоўным хоры ў Падэрборне. У 1872—1876 гадах вучыўся ў Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыдрыха Гернсхайма, потым у 1877—1879 гадах у Мюнхенскай каралеўскай школе музыкі ў Ёзэфа Райнбергера. Таксама браў прыватныя ўрокі ў Франца Лахнера. У 1879 годзе жыў у Рыме ў якасці лаўрэата прэміі Мендэльсона. Затым падарожнічаў па Італіі, Францыі і Іспаніі і два гады выкладаў у кансерваторыі Вялікага тэатра «Лісеа» у Барселоне. У 1887 годзе ён вярнуўся ў Кёльн.
У 1890 годзе ён быў прызначаны прафесарам Кансерваторыі Хоха ў Франкфурце-на-Майне, выкладаў таксама ў вакальнай школе Юліуса Штокхаўзена. У ліку вучняў Хумпердынка — іспанскі кампазітар басконскага паходжання Андрэс Ісасі, кампазітар Леа Шпіс. Ён таксама выкладаў музыку сыну Рыхарда Вагнера, Зігфрыду.
Імя кампазітара выкарыстоўваецца ў якасці псеўданіма эстраднага спевака Арнольда Дорсі з сярэдзіны 1960-х гадоў.