англ.: Andy Murray | |
Нарадзіўся |
15 мая 1987 (37 гадоў) Глазга, Шатландыя |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 190 см |
Вага | 82 кг[1] |
Прафесійная кар’ера | 2003–... |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) |
Іван Лэндл (2011–2014, 2016–...) Джэймі Дэльгада (2016–...) |
Прызавыя грошы |
$50,330,567 (4-е месца за ўвесь час) |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 607–174 (77.72%) |
Тытулы | 39 |
Найвышэйшы рэйтынг | 2 (17 жніўня 2009) |
Цяперашні рэйтынг | 2 (19 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (2010, 2011, 2013, 2015, 2016) |
Францыя | фінал (2016) |
Уімблдан | перамога (2013, 2016) |
ЗША | перамога (2012) |
Іншыя турніры | |
Фінал ATP | паўфінал (2008, 2010, 2012) |
Алімпійскія гульні |
Залаты медаль (2012) Залаты медаль (2016) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 66–68 (49.25%) |
Тытулы | 2 |
Найвышэйшы рэйтынг | 51 (17 кастрычніка 2011) |
Цяперашні рэйтынг | 255 (19 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/32 фіналу (2006) |
Францыя | 1/16 фіналу (2006) |
Уімблдан | 1/32 фіналу (2005) |
ЗША | 1/16 фіналу (2008) |
Іншыя турніры | |
Алімпійскія гульні | 1/8 фіналу (2008) |
Змяшаны парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 7–4 |
Тытулы | 0 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Уімблдан | 1/16 фіналу (2006) |
Кубак Дэвіса | перамога (2015) |
Кубак Хопмана | фінал (2010) |
andymurray.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016 |
Эндру Бэран "Эндзі" Марэй (лац.: Andrew Barron Murray; 15 мая 1987, Глазга, Шатландыя) — брытанскі прафесійны тэнісіст. Лідар сусветнага рэйтынгу сярод брытанскіх ігракоў. Упершыню дасягнуў топ-10 рэйтынгу ў красавіку 2007 года, а яго вышэйшым месцам на дадзены момант з'яўляецца другое, на якое ён падняўся ў жніўні 2009 і, зноў, у красавіку 2013. Двухразовы пераможца Уімблдана (2013 і 2016), пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША (2012) і двухразовы Алімпійскі чэмпіён у адзіночным разрадзе (2012 і 2016).
Выйграўшы ў фінальным пяцісэтавым матчы адкрытага чэмпіянату ЗША ў Новака Джокавіча, Марэй стаў першым брытанскім гульцом з 1977 і першым брытанскім мужчынам з 1936 года, які выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Ён таксама стаў адзіным брытанскім пераможцам турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў Адкрытай эры. 7 ліпеня 2013 г. Марэй перамог на Уімблданскім турніры, стаўшы першым брытанскім пераможцам Уімблдана за 77 гадоў (з часоў перамогі Фрэда Пэры). У фінале ён таксама адолеў Новака Джокавіча, але ў трох сэтах. У выніку гэтай перамогі ў снежні 2013 Эндзі Марэй быў названы спартсменам года па версіі BBC.
Эндзі Марэй атрымаў перамогу ў адзіночным разрадзе на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, перайграўшы ў фінале Роджэра Федэрэра ў трох сэтах, і стаў першым брытанцам, які выйграў залаты медаль у адзіночным разрадзе, за 100 гадоў. У рамках тых жа гульняў ён заваяваў і сярэбраны медаль у міксце з Лаўрай Робсан. Марэй з'яўляецца адзіным тэнісістам у гісторыі, які выйграў алімпійскае золата і адкрыты чэмпіянат Злучаных Штатаў у адным годзе, і трэцім тэнісістам, які выйграў алімпійскае золата ў адзіночным разрадзе і два турніру Вялікага шлема на розных пакрыццях (пасля Андрэ Агасі і Рафаэля Надаля). У 2011 годзе Марэй стаў сёмым гульцом у Адкрытай эры, які дайшоў да паўфіналаў усіх турніраў Вялікага шлема за адзін год.