Эндру Лойд Уэбер | |
---|---|
англ.: Andrew Lloyd Webber | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны рэжысёр, бізнесмен, аўтар песень, антрэпрэнёр, палітык, кампазітар, музычны прадзюсар, прадзюсар |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | агнастыцызм |
Бацька | William Lloyd Webber[d][3] |
Маці | Jean Hermione Johnstone[d][4] |
Жонка | Sarah Hugill[d], Sarah Brightman[d] і Madeleine Gurdon[d] |
Дзеці | Imogen Lloyd Webber[d], Nick Lloyd Webber[d], William Lloyd Webber[d] і Isabella Lloyd Webber[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | andrewlloydwebber.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндру Лойд Уэбер, барон Лойд-Уэбер (англ.: Andrew Lloyd Webber, Baron Lloyd-Webber; нар. 22 сакавіка 1948, Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі кампазітар, старэйшы сын арганіста Уільяма Лойда Уэбера і брат віяланчэліста Джуліяна Лойда Уэбера.
Лойд Уэбер пачаў складаць ва ўзросце шасці гадоў, свой першы твор апублікаваў у дзевяць гадоў. Лорд Лойд Уэбер дамогся вялікіх поспехаў на ніве музычнага тэатра. Некаторыя яго мюзіклы ідуць больш за дзесяць гадоў як у Вест-Эндзе, так і на Брадвеі. Ён стварыў 18 мюзіклаў, дзве тэмы да кінафільмаў і адзін рэквіем. У 1992 годзе кампазітару быў падараваны тытул рыцара, а затым і тытул сэра. Ён ўладальнік мноства прэстыжных узнагарод. Некалькі з яго песень, у прыватнасці «The Music of the Night» з мюзікла «Прывід оперы», «I Don't Know How to Love Him» з рок-оперы «Ісус Хрыстос - суперзорка", "Don't Cry for Me, Argentina» з «Эвіты» і «Memory»з «Котак», сталі хітамі.