Эразм Ратэрдамскі

Эразм Ратэрдамскі
лац.: Desiderius Erasmus Roterodamus
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1466[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1536[3][4] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, філосаф, багаслоў, эсэіст, перакладчык Бібліі, пісьменнік, лацініст, ксёндз, выкладчык універсітэта, Lady Margaret's Professor of Divinity
Навуковая сфера Christian philosophy[d] і Гуманізм эпохі Адраджэння[d][7]
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] (1506)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Jan Standonck[d][9] і Alexander Hegius von Heek[d][9]
Кірунак гуманізм
Перыяд Адраджэнне
Вядомыя вучні Gabriel Mudaeus[d], Richard Croke[d] і Nikolaus Bensrott[d][10]
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эразм Ратэрдамскі (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon; 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысляр-гуманіст, пісьменнік, навуковец-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Enchiridion militis Christiani (1503).
Enchiridion militis Christiani (1503).

Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоўі, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.

«Пахвала Дурасці»

[правіць | правіць зыходнік]

У «Пахвале Дурасці» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурасць. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурасць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысляр, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурасці».

«Пахвала Дурасці» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы ўбачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пахвала дурасці / Пер. з лац. У. Шатона. — Мн.: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Зноскі

  1. Эразм Роттердамский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1535.htm#Erasmus
  3. Biografisch Portaal — 2009.
  4. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  5. а б Эразм Роттердамский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  6. Houbraken A. Desiderius Erasmus // De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessen — 1 — Amsterdam: Arnold Houbraken, 1718. — С. 17.
  7. Эразм Роттердамский // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.
  10. Contemporaries of Erasmus: A Biographical Register of the Renaissance and ReformationUniversity of Toronto Press, 2003. — Т. 1.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мн:, 2004.