Эрнст Ліндэр | |
---|---|
шведск.: Ernst Linder | |
| |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1868[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1943[3][1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Ernst Linder[d][1] |
Маці | Maria Ekman[d][1] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Швецыі[d] |
Гады службы | 1888 — 1940 |
Званне | Генерал ад кавалерыі |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Фінляндыі Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Конны спорт | ||
Золата | Парыж 1924 | выездка |
Эрнст Лі́ндэр (шведск.: Ernst Linder; 25 красавіка 1868, Пох’я, Вялікае княства Фінляндскае — 14 красавіка 1943, Стакгольм, Швецыя)— фінскі і шведскі ваенны дзеяч, генерал кавалерыі.
Скончыў Калбергскую ваенную школу і шведскую ваенную акадэмію, а з 1888 года пачаткаў службу ў шведскай арміі.
У 1918 годзе паступіў у фінскую армію, а ў красавіку—маі 1918 года камандаваў групай Сава, на чале якой ваяваў з чырвонымі атрадамі. З 1918 па 1919 гады генерал інспектар кавалерыі, стваральнік фінскіх кавалерыйскіх частак.
У 1924 годзе прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы, дзе заваяваў залаты медаль па выездцы (індывідуальнае першынство). Ліндэр прадстаўляў Швецыю.
З 6 студзеня па 27 лютага 1940 камандуючы Шведскім добраахвотніцкім корпусам. З 28 лютага па 26 красавіка 1940 года камандаваў Сальскай дырэкцыяй. Аўтар мемуар пра вайну за незалежнасць Från Finlands Frihetskrig (1920).
Памёр 14 красавіка 1943 года і быў пахаваны на «Паўночных могілках» у Стакгольме.