Эртхольмен

Эртхольмен
дацк. Ertholmene
Крысціянсё
Крысціянсё
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўКрысціянсё 
Агульная плошча0,39 км²
Найвышэйшы пункт22 м
Насельніцтва103 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва264,1 чал./км²
Размяшчэнне
55°19′12″ пн. ш. 15°11′16″ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Эртхольмен (Данія)
Эртхольмен
Эртхольмен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эртхо́льмен (дацк.: Ertholmene) — архіпелаг з трох астравоў у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Даніі. Агульная плошча — 0,39 км². Адзіны населены пункт — Крысціянсё. Насельніцтва (2012 г.) — 103 чал.

Архіпелаг Эртхольмен знаходзіцца ў 17,9 км на паўночны ўсход ад вострава Борнхальм і ў 812 км на паўночны захад ад Мінска. Складаецца з трох астравоў:

  • Востраў Крысціянсё (22,3 га)
  • Востраў Фрэдэрыксё (4 га)
  • Востраў Грасхольм (11 га)

Акрамя таго, у склад архіпелага ўваходзіць некалькі бязлюдных скал, якія разам з Грасхольмам утвараюць птушыны запаведнік.

Найвышэйшы пункт — узгорак Мёльбакен — знаходзіцца на востраве Крысціянсё.

У старажытнасці архіпелаг меў назву Kierkeholmen (Царкоўныя астравы), што можа сведчыць пра пасяленне на ім хрысціянскіх манахаў. Аднак ніякіх дакладных звестак пра сталае насельніцтва да XVII ст. няма.

У 1684 г. датчане пабудавалі на астравах крэпасць Крысціянсё. Гэта назва, а таксама назва Фрэдэрыксё паходзяць ад імёнаў дацкіх манархаў. Крэпасць выкарыстоўвалася ў ваенных мэтах, а таксама як турма да 1855 г. Згодна перапісу 1810 г., у ёй месцілася 829 чал.

Астравы Эртхольмен з’яўляюцца ў некаторай ступені анамаліяй рэгіянальнага падзелу Даніі. У 19702003 гг. архіпелаг уваходзіў у склад муніцыпалітэта Борнхальм. Але ў далейшым выйшаў з яго складу і наогул з сістэмы муніцыпальнага падпарадкавання. Астравы (найчасцей у дакументах значацца як Крысціянсё) афіцыйна з’яўляюцца ўладаннем дацкай дзяржавы і кіруюцца міністэрствам абароны.

Галоўная галіна эканомікі — абслугоўванне турыстаў. Сюды ўязджае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў у год. Найчасцей яны прыбываюць на пароме праз суседні востраў Борнхальм або на асабістых яхтах. Турыстаў вабяць добра захаваныя крэпасць, касцёл, а таксама ізаляваны лад жыцця астравіцян.