Эрызіфе (Erysiphe) — род грыбоў сямейства Мучністарасяныя (Erysiphaceae). Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1805 годзе[1].
Развіццё грыбоў пачынаецца з выкідам аскаспор з клейстатэцыяў (укр.) (бел.. Трапляючы на расліну, яны прарастаюць, утвараючы гаўсторыі (укр.) (бел., якія пранікаюць у тканкі раслін. Міцэлій развіваецца на яе паверхні першапачаткова ў выглядзе белага павуціння, якое пазней становіцца карычневым. На грыбніцы развіваюцца ланцужкі канідый (укр.) (бел., якія пераносяцца паветрам і выклікаюць новыя інфекцыі. У летні перыяд утвараецца некалькі пакаленняў канідый. У другой палове лета пачынаецца сумчатая стадыя — аскаспоры ў сумках пры клейстатэцыях. Іх фарміраванню папярэднічае палавы працэс.
Прадстаўнікі роду выклікаюць мучністую расу (укр.) (бел. раслін. Erysiphe cichoracearum і Erysiphe cucurbitacearum пашкоджваюць расліны сямейства гарбузовых, асабліва агуркі. Грыбы гэтага роду наносяць вялікую шкоду раслінам у цяпліцах. У натуральных умовах часта зімуе на разетках шматгадовых раслін (трыпутнік, дзьмухавец, лопух).
База даных па Species Fungorum па стане на 4 лістапада 2019 года ўключае 415 відаў роду Erysiphe [2] (падрабязней гл. Віды роду Эрызіфе).
Зноскі
- Lamarck, J.B. de; De Candolle, A.P. 1805. Flore française. 2:1-600 — P.272