Эрык Лесер | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | біятлон і лыжныя гонкі |
Нарадзіўся |
17 мая 1988 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 170 см |
Вага | 70 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрык Лесер (нар. 17 мая 1988, Зуль, ГДР) — нямецкі біятланіст, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы. Унук вядомага нямецкага лыжніка Акселя Лесера.
12 сакавіка 2010 года дэбютаваў на этапе Кубка свету ў Кантыялахці ў змешанай эстафеце, дзе разам з Каці Вільхельм, Магдаленай Нойнер і Сімонам Шэмпам стаў другім, саступіўшы толькі камандзе Нарвегіі. Затым прыняў удзел у спрынце (44-е месца) і гонцы пераследу (51-е месца).